Лена Нюман (швед. Lena Nyman; 23 мая 1944, Стакгольм — 4 лютага 2011, там жа) — шведская актрыса, першую вядомасць атрымала ў фільмах Вільгата Шомана.

Лена Нюман
шведск.: Lena Nyman
Olof Palme och Lena Nyman (2).jpg
Дата нараджэння 23 мая 1944(1944-05-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 2011(2011-02-04)[4][1][2] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Lennart Nyman[d]
Муж Rune Andersson[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса, спявачка
Узнагароды
IMDb nm0638784
Commons-logo.svg Лена Нюман на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Лена Нюман пачала здымацца ў 1955 годзе, сыграла Грэту ў экранізацыі рамана Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга» і Хелену Томасан у крымінальнай драме «Небяспечныя абяцанні».

У 1964 годзе яна атрымала сваю першую ролю ў Вільгата Шомана, зняўшыся ў фільме «491». Вядомасць ёй прынеслі фільмы «Я цікаўная — жоўты» (1967) і яго працяг «Я цікаўная — сіні» (1968), якія атрымалі скандальную (з-за натуральнасці некаторых сцэн) папулярнасць псеўда-дакументальныя стужкі, у якіх, пад уласным імем, яна брала інтэрв’ю ў вядомых дзеячаў палітыкі і культуры. Фільмы (першы з якіх прынёс актрысе прэмію «Залаты жук», 1968) зрабілі яе «знакавай фігурай шведскага кіно». З 1969 гады Лена Нюман — актрыса Каралеўскага драматычнага тэатра і гарадскога тэатра Стакгольма.

Пазней Лена Нюман здымалася ў многіх фільмах Ханса Альфрэдсана і Тага Даніелсана («Release the Prisoners to Spring», 1975; «The Adventures of Picasso», 1978) і інш. Разам з імі выступала ў многіх рэвю на Стакгольмскіх сцэнах. У 1978 годзе Нюман разам з Інгрыд Бергман і Ліў Ульман знялася ў фільме «Восеньская саната»; яе праца над псіхалагічна складанай роляй (без слоў) Хелены, псіхічна хворай дачкі галоўнай гераіні, атрымала высокую ацэнку крытыкаў.

У ліку лепшых роляў актрысы адзначаліся каралева ў тэлефільме «Каралева Крысціна» (1981), Ловіса ў фільме «Роння — дачка разбойніка» (1984, па аднайменнай аповесці Астрыд Ліндгрэн) і Буэль у камедыі «Вусы і гарох» (1986). У 2007 годзе Нюман была намінаваная на прэмію «Залаты жук» за ролю Эдыт ў камедыі Анет Вінблад «Стварыць пудзеля» (2006).

Памерла 4 лютага 2011 года. Пахавана ў Стакгольме на Паўночных могілках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. http://www.guardian.co.uk/film/2011/feb/07/lena-nyman-obituary
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172288495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se. Праверана 28 сакавіка 2017.
  7. Nyman, Anna Lena ElisabetSvenska gravar. Праверана 28 сакавіка 2017.
  8. Sten nr 654 – Lena NymanNorra begravningsplatsen.se. Праверана 16 мая 2017.