Лепельскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Лепельски бой — бой Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, 2-й Ушацкай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава», Сенненскай партызанскай брыгады 19—21 кастрычніка 1943 супраць нямецкіх войск, знаходзіўшыхся ў горадзе Лепель; састаўная частка Лепельскай аперацыі.

Лепельски бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 19—22.10 1943
Праціўнікі
партызаны гарнізон горада Лепель
Сілы бакоў

Перадумовы

правіць

Лепель з'яўляўся галоўнай апорнай базай у тыле 3-й нямецкай танкавай арміі і быў добра ўмацаваны. У ім размяшчаліся 3 пяхотныя палкі, танкавы батальён, 2 артылерыйскія і 1 мінамётная батарэі, усяго больш за 2 тысячы байцоў. Горад акружала густая сетка дзотаў, акопаў, драцяных загарод, усе подступы да яго былі замініраваны.

У ноч на 20 кастрычніка атрады 1-ы, 2-і, 3-і Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна знішчылі перадавыя нямецкія пасты ў вёсцы Забаенне і ўшчыльную наблізіліся да паўднёвых абарончых умацаванняў горада. Штурмавыя групы прарвалі драцяныя загароды і пачалі падаўляць дзоты, за імі на ўскраіны ўварваліся асноўныя сілы. На заходніх і ўсходніх ускраінах у бой уступілі перадавыя атрады астатніх брыгад. На досвітку атрады Лепельскай брыгады прабіліся ў цэнтр горада, але былі контратакаваны прыбыўшым падмацаваннем праціўніка — бронетанкавымі падраздзяленнямі і былі вымушаны адступіць у раён вёсак Свяда і Свядзіца.

У ноч на 21 кастрычніка брыгады зноў рушылі на штурм Лепеля, але ў цэнтры горада праціўніку ўдалося іх спыніць. Фактар раптоўнасці быў страчаны, скончыліся боепрыпасы. Падабраўшы забітых і параненых партызаны адышлі ў раён Мядзвёдаўка, Зацякляссе, Селішча, Верабкі, заблакаваўшы нямецкі гарнізон з усходу і паўднёвага ўсходу.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.