2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе атрадаў вылучаных брыгадай «Смерць фашызму» (пазней партызанская брыгада імя В. І. Чапаева). У жніўні 1943 года ў брыгадзе створаны і накіраваны ў Вілейскую вобласць партызанскі атрад пад камандаваннем С. Я. Косава (пазней 1-ы атрад партызанскай брыгады імя М. І. Калініна. Дзейнічала на тэрыторыі Ушацкага і Лепельскага раёнаў. У ліпені 1944 года брыгада (1033 партызаны, 9 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1033 партызаны (ліпень 1944) |
Дыслакацыя | Ушацкі і Лепельскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. В. Уткін |
Склад
правіць- атрад імя Чкалава;
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Свярдлова;
- атрад імя Грызадубавай;
- атрад імя Даватара;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Галоўчанкі[1];
- атрад «За Радзіму»;
- 9-ы атрад.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьКамісар
правіць- А. І. Вілюгін
Гісторыя
правіцьПартызаны ўчынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах у раёне дыслакацыі. У ліпені — жніўні 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна, напалі на гарнізон у вёсцы Пышна Лепельскага раёна, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі, разбілі ў студзені — лютым 1944 фашысцкія гарнізоны ў вёсках Поплаўкі, Аўгустова, Сукнёўшчына Лепельскага раёна. Вялі абарончыя баі каля вёскі Кісялёва (люты 1944 года) Ушацкага раёна, у красавіку — маі 1944 года ўдзельнчалі ў баях супраць карнай экспедыцыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, утрымлівала абарону на ўчастках вёсак Стараселле — Вацлавова, Завыдрына — Істопішча — Жары, Слабада — Кавалеўшчына — Завячэлле, каля вёсак Вялічкаўцы, Горы, Кублішчына Ушацкага раёна. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы Полацк — Маладзечна падарвалі больш за 5000 рэек
Памяць
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ начальнік штаба атрада Ю. А. Галоўчанка, загінуў у баі 25 ліпеня 1944 года
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.