Пышнянскія баі
Пышнянскія баі — абарона партызанамі вёскі Пышна Лепельскага раёна 19 мая — 9 чэрвеня 1943 года, састаўная частка баёў партызан Мінскай і Віцебскай абласцей супраць нямецка-фашысцких захопнікаў у час карнай аперацыі «Котбус».
Пышнянскія баі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 19.5—9.6 1943 | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьУ канцы 1942 Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» разграміла нямецкі гарнізон у вёсцы Пышна, стварыла там апорны пункт, устанавіла кантроль над чыгункай Лепель — Пышна — Докшыцы — Параф’янава, якая злучала нямецкую 3-ю армію (камандзір генерал-палкоўнік Рэйнграрт) з яе тыламі. Гітлераўцы без поспеху спрабавалі захапіць Пышна ў снежні 1942 і студзені 1943.
Баі
правіць19 мая 1943 у 4 гадзіны раніцы праціўнік (1 полк) пачаў наступленне на вёску Пышна. Яе абаранялі партызанскія атрады М. М. Дзідзенкі, роты І. Ф. Карпенкі, Б. П. Звонава і іншыя падраздзяленні. Партызаны адбілі атакі праціўніка, які потым пачаў бамбіць вёску і яе наваколле. 23 мая карнікі пачалі наступаць на вёску з боку могілак і смалакурнага завода. Партызаны ўвялі ў бой дадатковыя сілы (роты М. Клачкова, А. А. Суконькі і інш.), адбілі атакі нямецкіх паліцэйскіх батальёнаў СС, знішчылі шмат гітлераўцаў, захапілі некалькі гармат і іншай зброі. Карнікі падцягнулі да вёскі новыя сілы, вялі разведку боем. Для ўмацавання абароны Пышна дадаткова былі вылучаны 4-ы партызанскі атрад Чашніцкай партызанскай брыгады, а таксама атрады партызанскіх брыгад імя С. М. Кароткіна, імя Чапаева, імя Панамарэнкі, «Жалязняк» і імя ЦК КП(б)Б. Вакол вёскі Пышна былі створаны 2 кальцы абароны.
Раніцай 8 чэрвеня, пасля артылерыйскай падрыхтоўкі і бамбардзіроўкі, праціўнік пры падтрымцы танкаў пачаў наступленне па ўсёй лініі абароны, у раёне вёскі Зароўе высадзіўшы дэсант аўтаматчыкаў. Баі ішлі па ўсёй лініі абароны Савін Дуб — Закаліўе — Пышна — Старынка — Навасёлкі. Каб пазбегнуць вялікіх страт, камандаванне партызанскіх брыгад вырашыла адысці. Выкарыстаўшы захопленую разведкай карту з планамі карнікаў, партызаны адарваліся ад ворага. Нямецкая аператыўная група «Норд» генерал-маёра Дорменега замкнула кальцо акружэння ляснога масіву Пышна — Пуцілкавічы — Лагі — Карчы — Лясіны. З 9 па 21 чэрвеня нямецкія паліцэйскія часткі СС без поспеху прачэсвалі лес.
У мастацтве
правіцьАбарона вёскі Пышна стала тэмай карціны «Бой за Пышна» партызанскага мастака М. Абрыньбы.
Зноскі
Літаратура
правіць- А. І. Валахановіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.