Лепідаліт (KLi2Al(Al,Si)3O10(F,OH)2) — бэзавага або ружова-фіялетавага колеру філасілікатны мінерал групы слюд, які з'яўляецца другаснай крыніцай літыя. Ён звязаны з іншымі літый-утрымальнымі мінераламі, падобна спадумену ў фрагментах пегматыта. Ён з'яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання рэдкіх шчолачных металаў, рубідыю і цэзію. У 1861 г. Роберт Бунзен і Густаў Кірхгоф здабылі 150 кг лепідаліта і атрымалі некалькі грамаў соляў рубідыю для аналізаў, такім чынам яны выявілі новы элемент — рубідый.

Лепідаліт
Формула KLi2Al(Al,Si)3O10(F,OH)2
Сінгонія манаклінная
Колер ад фіялетавага да белага
Бляск ад шклопадобнага да жамчужнага
Празрыстасць ад празрыстага да напаўпразрыстага
Цвёрдасць 2.5
Злом няроўны
Шчыльнасць 2.84 г/см³

Літаратура правіць