Леспедэза двухколерная

Леспедэза двухколерная[3][4] (Lespedeza bicolor) — від кветкавых раслін роду Леспедэза (Lespedeza) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Леспедэза двухколерная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lespedeza bicolor Turcz.

Сінонімы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25895
NCBI  556514
EOL  643223
GRIN  t:21847
IPNI  502415-1
TPL  ild-31194

Батанічнае апісанне правіць

Прамы куст 1-3 м вышынёй і столькі ж шырынёй, у халодным клімаце расліны дасягаюць меншых памераў. За адзін сезон расліна бывае здольная вырасці на 1, 5 м. Фармуе магутную каранёвую сістэму. Сцёблы могуць дасягаць 3 см у дыяметры. Галіны злёгку апушаныя. Лісце трохчленнае, цэнтральны ліст дасягае 1,5—6 см у даўжыню і 1-3,5 см у шырыню. Ніжні бок лісця ярка-зялёны, апушаны.

Пурпурныя матыльковыя кветкі, сабраныя ў пазухавыя доўгія, выгнутыя мяцёлкі, што з'яўляюцца з ліпеня па верасень (да 15 кветак у суквецці). Чашачка 0,5 см даўжынёй, тры яе чашалісціка маюць невялікую даўжыню. Пялёсткі могуць дасягаць 1 см у даўжыню, яны пурпурнога або, радзей, белага колеру. Завязь апушаная, памерам 1 × 0,5 см.

Плод — плоскі аднанасенны боб каля 1 см даўжынёй[5].

Арэал правіць

Леспедэза двухколерная шырока распаўсюджаная ў Кітаі, а таксама суседніх з ім рэгіёнах Расіі, у Японіі, Карэі і, магчыма, Манголіі. Расце на лясных ускраінах і ў гушчарах на вышыні ад 100 да 1000 м над узроўнем мора.

Асаблівасці хімічнага складу правіць

Леспедэза двухколерная змяшчае ў сваіх каранях і лісці буфатэнін, I-метоксі-N,N-дыметылтрыптамін (леспедамін), таксама як і роднасныя Nω,Nω-дыметылтрыламіны і іх аксіды[6].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Леспедэзу двухколерную саджаюць для папярэджання эрозіі глебы. Магчыма атрыманне алею з яе насення, сцёблы могуць прымяняцца для ткацтва, адвар лісця выкарыстоўваюць як чай. У Цэнтральнай Еўропе і ЗША расліна культывуецца ў парках і садах ў дэкаратыўных мэтах. Выведзена мноства сартоў, найбольш вядомыя 'Little Buddy' і 'Yakushima'. Утвараючы шчыльныя скапленні, гэты від можа станавіцца агрэсіўным пустазеллем. У ЗША, дзе гэты від з'яўляецца інтрадукаваным, ён стаў інвазіўным[5].

Сінаніміка правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Леспедэза двухколерная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 16 студзеня 2020)
  5. а б Gucker, Corey L. (2010) Lespedeza bicolor. In: Fire Effects Information System, [Online]. U.S. Department of Agriculture, Forest Service, Rocky Mountain Research Station, Fire Sciences Laboratory. Retrieved 11-25-2011.
  6. Morimoto & Oshio (1965), Morimoto & Matsumoto (1966)
  7. Леспедэза двухколерная: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 16 студзеня 2019)

Літаратура правіць

  • Puhua Huang, Hiroyoshi Ohashi, Tomoyuki Nemoto: Lespedeza. In: Wu Zhengyi, Peter H. Raven (Hrsg.): Flora of China. Bd. 10, Missouri Botanical Garden Press, St. Louis 1994+, стар 306 (eFloras.org).
  • Andreas Bärtels: Enzyklopädie der Gartengehölze. Ulmer Verlag, Stuttgart 2001, ISBN 3-8001-3198-6, S. 379

Спасылкі правіць

  • Леспедеца двуцветная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 27 жніўня 2012)