Леў Зіноўевіч Копелеў

Леў За́лманавіч (Зіно́ўевіч) Ко́пелеў (руск.: Лев Залма́нович (Зино́вьевич) Ко́пелев; 9 красавіка 1912, Кіеў, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1997, Кёльн, Германія) — савецкі літаратурны крытык, дысідэнт і праваабаронец.

Леў Зіноўевіч Копелеў
руск.: Лев Зиновьевич Копелев
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Лев Залманович Копелев
Дата нараджэння 27 сакавіка (9 красавіка) 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1997(1997-06-18)[2][3][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Raisa Orlova[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсперантыст, пісьменнік, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, біёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, ваенны
Мова твораў руская і нямецкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Копелеў нарадзіўся ў Кіеве ў сям’і яўрэйскага агранома. У 1926 сям’я пераехала ў Харкаў.

У лютым 1929 года атрымаў на захоўванне ад стрыечнага брата М. Паляка матэрыялы падпольнага цэнтра апазіцыі. Пасля арышту брата матэрыялы былі перахаваны, а на кватэры Копелевых адбыўся ператрус. Упершыню Леў Копелеў арыштаваны ГПУ 29 сакавіка 1929 за «сувязі з бухарынскай і трацкісцкай апазіцыяй» (раскідаў улёткі з пратэстам супраць арыштаў «бальшавікоў-ленінцаў»), праз дзесяць дзён вызвалены пад бацькаву заруку[4].

Працаваў рэдактарам радыёнавін на Харкаўскім паравозабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна. У 1932, як адзін з «трыццацітысячнікаў  (англ.)», увачавідкі назіраў за працай НКУС па рэквізіцыі ўраджаю і раскулачванні. Пазней гэты досвед ён апісаў у мемуарах «І зрабіў сабе куміра…»

У 1933 годзе паступіў на філасофскі факультэт Харкаўскага інстытута народнай адукацыі. У гэты час з’явіліся яго першыя артыкулы па-руску і ўкраінску, у тым ліку ў «Камсамольскай праўдзе». У 1935 годзе Леў Копелеў перавёўся ў Маскоўскі інстытут замежных моў на факультэт нямецкай мовы. З 1938 выкладаў у Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі, дзе атрымаў званне доктара філасофіі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны запісаўся добраахвотнікам у Чырвоную армію, дзякуючы веданню нямецкай мовы служыў прапагандыстам і перакладчыкам. З уваходам Чырвонай Арміі ва Усходнюю Прусію востра раскрытыкаваў гвалтаўніцтвы грамадзянскага нямецкага насельніцтва. Быў арыштаваны і прыгавораны да 10-гадовага зняволення ў лагеры за прапаганду «буржуазнага гуманізму» і «спагадлівасць да ворага». Спачатку трапіў ва Унжлаг  (руск.), дзе быў брыгадзірам, пасля — медбратам у лагернай бальніцы[5]. Пасля ў «шарашцы  (руск.)» «Марфіна»  (руск.) пазнаёміўся з Аляксандрам Салжаніцыным, які зробіць яго прататыпам Рубіна ў сваёй кнізе «У крузе першым».

Вызвалены ў 1954 годзе, у 1956 рэабілітаваны. Працягваў верыць у камунізм, у хрушчоўскую адлігу аднавіўся ў КПСС. У 1957—1969 выкладаў у Маскоўскім паліграфічным інстытуце і быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі мастацтваў.

З 1966 года актыўна заняўся праваабарончай дзейнасцю. У 1968 звольнены з працы і выключаны з КПСС за падпісанне лістоў супраць пераследу дысідэнтаў і за крытыку савецкага ўварвання ў Чэхаславакію. Выказаўся таксама супраць выключэння Салжаніцына з Саюзу пісьменнікаў і ў падтрымку генерала Пятра Грыгарэнкі, прымусова ўвязненага  (англ.) ў «псіхушцы».

Кнігі Копелева пачалі распаўсюджвацца праз самвыдат, правозіліся праз мяжу і публікаваліся на Захадзе. За палітычную дзейнасць і кантакты з заходнімі краінамі ў 1977 годзе ён быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, яму было забаронена выкладаць і друкавацца.

Яшчэ займаючыся даследаваннямі па расійска-нямецкіх культурных повязях, Копелеў завязаў кантакты ва ўніверсітэце Вуперталя. У 1980 годзе, знаходзячыся ў даследчай паездцы ў Германіі, быў пазбаўлены савецкага грамадзянства. Застаўся ў ФРГ, з 1981 — прафесар Вупертальскага ўніверсітэта, пазней — ганаровы доктар філасофіі Кёльнскага ўніверсітэта.

У 1990 годзе Міхаіл Гарбачоў вярнуў Льву Копелеву савецкае грамадзянства.

Памёр Копелеў у Кёльне ў 1997 годзе. Пахаваны на Данскіх могілках Масквы. У Кёльне створаныя яго фундацыя і музей.

Сям’я правіць

  • Першая жонка з 1930 года — аднакласіца Надзея Калчынская[4]
    • Дачка Мая Літвінава (Русакоўская)
    • Дачка Алена Копелева
  • Другая жонка з 1956 года — Раіса Арлова (у дзявоцтве Ліберзон)[4]. Эмігравала з мужам у Германію
    • Дачка Святлана Іванова (дачка Р. Арловай ад першага шлюбу)
    • Дачка Марыя Арлова[6]

Прэмія Копелева правіць

Грамадская арганізацыя Форум Льва Копелева была заснаваная пасля смерці Копелева яго шматлікімі сябрамі і паплечнікамі ў 1998 годзе ў Кёльне пад кіраўніцтвам Фрыца Пляйтгена (Fritz Pleitgen). Мэта арганізацыі — працяг барацьбы Льва Копелева за гуманнасць, мір і правы чалавека на падставе прынцыпу «ад чалавека да чалавека, ад народа да народа».

Лідаркі беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сталі лаўрэаткамі Прэміі імя Льва Копелева за 2021 год[7].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Lew Sinowjewitsch Kopelew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lew Sinowjewitsch Kopelew // Brockhaus Enzyklopädie
  4. а б в Копелев Лев Зиновьевич (Залманович) (1912—1997) литературовед, писатель (руск.). Воспоминания о ГУЛАГе и их авторы. Праверана 13 лютага 2017.
  5. Лев Копелев. Глава двадцать шестая. Сухобезводная. Унжлаг // Хранить вечно. — Москва: ТЕРРА — Книжный клуб, 2004.
  6. Раиса Либерзон (Орлова) (руск.). JewAge. Праверана 14 лютага 2017.
  7. Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека. belsat.eu (15 красавіка 2021). Праверана 16-4-2021.

Спасылкі правіць