Леў Яфімавіч Маневіч

савецкі разведчык
(Пасля перасылкі з Леў Маневіч)

Леў Яфімавіч Маневіч (20 жніўня 1898, Чавусы, Магілёўская вобласць — 9 мая 1945) — савецкі ваенны разведчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Леў Яфімавіч Маневіч
руск.: Лев Ефи́мович Мане́вич
Дата нараджэння 20 жніўня 1898(1898-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1945(1945-05-11)[2] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Член КПСС з 1918 года. У 1906 годзе паехаў да брата ў Швейцарыю, вучыўся ў політэхнічным каледжы. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вярнуўся на радзіму, быў прызваны ў армію, з красавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі.

Скончыў Вышэйшую школу штабной службы камсаставу РСЧА (1921), Ваенную акадэмію РСЧА (1924), вучыўся ў Ваенна-Паветранай акадэміі імя Жукоўскага. Служыў у Разведупраўленні РСЧА.

З сярэдзіны 1920-х гадоў перыядычна працаваў за мяжой, дзе выявіліся яго выдатныя якасці (псеўданім Эцьен, Конрад Кёртнер, Старасцін).

12.12.1936 года арыштаваны італьянскімі фашыстамі, асуджаны да 12 гадоў зняволення, якое адбываў у турмах і канцлагерах. У 1943 годзе перададзены гітлераўцам, прайшоў канцлагеры Маўтхаўзен, Мельк, Эбензе. Адзін з арганізатараў падполля, кіраўнік падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензе (Аўстрыя). Вызвалены амерыканскімі войскамі 6.05.1945 года. Цяжка хворы на сухоты Л. Я. Маневіч памёр. 9 мая 1945 года, пахаваны ў горадзе Лінц (Аўстрыя).

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.02.1965 года. У Чавусах яго імем названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Маневич Лев Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць