Леў Мітрафанавіч Тамільчык

фізік

Леў Мітрафанавіч Тамільчык (1 красавіка 1931, Мінск19 лістапада 2023, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1985).

Леў Мітрафанавіч Тамільчык
Дата нараджэння 1 красавіка 1931(1931-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2023(2023-11-19)[1] (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ф.І. Фёдараў

Біяграфія правіць

Нарадзіўся Тамільчык ў Мінску. У 1954 з адзнакай скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру БДУ, дзе займаўся пад кіраўніцтвам акадэміка Ф.І.Фёдарава. Неўзабаве ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Электрамагнітныя хвалі ў праводных магнітных анізатропных асяроддзях". У 1957 Тамільчык перайшоў у Інстытут фізікі АН БССР, дзе працуе па сённяшні дзень, прычым у 1987-2004 загадваў Лабараторыяй тэарэтычнай фізікі. У цяперашні час ён з'яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам Лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў. У 1963-70 ён таксама займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР. У 1979 ён абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Дуальная інварыянтнасць і магнітны зарад у электрадынаміцы". Адначасова Тамільчык чытае лекцыі ў БДУ. Таксама ён з'яўляецца членам шэрагу вучоных саветаў, уваходзіць у рэдакцыйныя саветы некалькіх навуковых часопісаў. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам абаронена 11 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы Тамільчыка звязаныя з тэарэтычнымі пытаннямі электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, метадалагічнымі асновамі навукі. У сваіх першых працах ён даў апісанне распаўсюджвання электрамагнітных хваль у асяроддзях, якія валодаюць адвольнай анізатрапіяй дыэлектрычных, магнітных і паглынальных уласцівасцяў.

Вялікае значэнне маюць працы Тамільчыка па тэме "магнітны манаполь". У прыватнасці, у 1963 ён паказаў, што гіпотэза аб існаванні магнітнага зарада несумяшчальная з патрабаваннем інварыянтнай электрадынамікі адносна прасторавых адлюстраванняў. У далейшым ён атрымаў серыю цікавых вынікаў па бесперапыннай дуальнай сіметрыі раўнанняў электрадынамікі, у 1971 даў першы прыклад пабудовы суперсіметрычнай алгебры. Тамільчык прапанаваў арыгінальны метад геаметрычнага апісання класічных і квантавых сістэм з патэнцыяламі, якія залежаць ад хуткасці, разгледзеў эфектыўную геаметрызацыю ўзаемадзеяння часціц на аснове выкарыстання прасторы адмоўнай крывізны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць