Леў Мітрафанавіч Тамільчык

фізік
(Пасля перасылкі з Леў Тамільчык)

Леў Мітрафанавіч Тамі́льчык[3] (1 красавіка 1931, Мінск — 19 лістапада 2023, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1985).

Леў Мітрафанавіч Тамільчык
Дата нараджэння 1 красавіка 1931(1931-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2023(2023-11-19)[1] (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[2] (1980) і член-карэспандэнт НАН Беларусі[2] (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Іванавіч Фёдараў

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся Л. М. Тамільчык ў Мінску. У 1954 годзе з адзнакай скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру БДУ, дзе займаўся пад кіраўніцтвам акадэміка Ф. І. Фёдарава. Неўзабаве ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Электрамагнітныя хвалі ў праводных магнітных анізатропных асяроддзях». У 1957 годзе Л. М. Тамільчык перайшоў у Інстытут фізікі Акадэміі навук БССР. У 1987—2004 гадах загадваў Лабараторыяй тэарэтычнай фізікі. З 2004 года галоўны навуковы супрацоўніка Лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў. У 1963—1970 гадах ён таксама займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Дуальная інварыянтнасць і магнітны зарад у электрадынаміцы». Адначасова Тамільчык чытае лекцыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя інтарэсы Л. М. Тамільчыка звязаныя з тэарэтычнымі пытаннямі электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, метадалагічнымі асновамі навукі. У сваіх першых працах ён даў апісанне распаўсюджвання электрамагнітных хваль у асяроддзях, якія валодаюць адвольнай анізатрапіяй дыэлектрычных, магнітных і паглынальных уласцівасцяў.

Вялікае значэнне маюць працы Л. М. Тамільчыка па тэме «магнітны манаполь». У прыватнасці, у 1963 одзе ён паказаў, што гіпотэза аб існаванні магнітнага зарада несумяшчальная з патрабаваннем інварыянтнай электрадынамікі адносна прасторавых адлюстраванняў. У далейшым атрымаў серыю цікавых вынікаў па бесперапыннай дуальнай сіметрыі ўраўненняў электрадынамікі, у 1971 годзе даў першы прыклад пабудовы суперсіметрычнай алгебры. Л. М. Тамільчык прапанаваў арыгінальны метад геаметрычнага апісання класічных і квантавых сістэм з патэнцыяламі, якія залежаць ад хуткасці, разгледзеў эфектыўную геаметрызацыю ўзаемадзеяння часціц на аснове выкарыстання прасторы адмоўнай крывізны.

Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 2 манграфій.

Таксама Л. М. Тамільчык з’яўляўся членам шэрагу вучоных саветаў, уваходзіць у рэдакцыйныя саветы некалькіх навуковых часопісаў. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам абаронена 11 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць