Леў Юльянавіч Лазарэвіч-Шапялевіч

Леў Юльянавіч Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (1 (13) кастрычніка 1863, Віцебск — 28 студзеня (10 лютага) 1909) — расійскі гісторык літаратуры, філолаг, літаратуразнавец. Магістр усеагульнай літаратуры (1892), доктар філалогіі (1896), прафесар Харкаўскага ўніверсітэта. Таксама краязнавец і археолаг.

Леў Юльянавіч Лазарэвіч-Шапялевіч
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1863 ці 13 кастрычніка 1863(1863-10-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня (10 лютага) 1909 (45 гадоў) ці 10 лютага 1909(1909-02-10)[1] (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, філолаг, археолаг
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскую гімназію (1882)[3]. У 1882—1887 гадах вучыўся ў Харкаўскім і Новарасійскім (Адэса) універсітэтах[4]. У 1887 годзе адпраўлены на стажыроўку за мяжу, у Мюнхене, Вене і Італіі займаўся германскімі і рымскімі надпісамі і літаратурамі[5]. У 1892 годзе атрымаў ступень магістра ўсеагульнай літаратуры за дысертацыю «Видение св. Павла», у 1896 годзе — ступень доктара, за дысертацыю «Кудруна»[5]. Прафесар Харкаўскага ўніверсітэта[5].

Дзейнасць

правіць

Літаратуразнаўства

правіць

Аўтар даследаванняў «Наши современники» (СПб., 1899), «Жизнь Сервантеса» (1901), «Дон Кихот» (1903), «Немецкая повесть на славянской почве» (Valtharius manufortis, 1885), «Очерки из истории средневековой литературы и культуры» (1900[4]), «Этюды о Данте» («Видение св. Павла»), «Дантовская трилогия» (1892[4]), «Кудруна по Возрождению», «Первый публицист в Европе Эразм Роттердамский» («Северный Вестник», 1895); прадмоў да «Венецианского купца», «Короля Джона», «Генриха VIII» у выданні Шэкспіра пад рэдакцыяй Венгерава; артыкулаў пра сучасных яму пісьменнікаў у «Северном Вестнике», «Космополисе», «Неделе», «Харьковских Ведомостях», «Новостях», «Образовании» і іншых выданнях (частка іх увайшла ў зборнік «Наши современники»); «Лекции о Фаусте» (2 т.) і інш. Некалькі прац Л. Ю. Шапялевіч апублікаваў у польскіх часопісах «Ateneum» і «Wisła», іспанскім «Rev. de los archivos etc.». Эцюд Л. Ю. Шапялевіча пра Гаўптмана перакладзены на нямецкую мову (у часопісе «Internationale Literaturberichte», 1897).[5]

Краязнаўства

правіць

Пад уплывам М. Ф. Кусцінскага, А. П. Сапунова, Е. Р. Раманава пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі. Займаўся праблемай крывічоў.[4]

З 1900 года вёў раскопкі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні. Праводзіў раскопкі доўгіх, круглых (паўсферычных) курганоў, якія на яго думку, знешне не адрозніваюцца ад сінхронных насыпаў іншых усходнеславянскіх тэрыторый. Ім знойдзены багаты інвентар у жаночых пахаваннях. Каштоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гістарычныя музеі, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.[4]

Зноскі

  1. а б Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 8 студзеня 2024.
  3. Календарыюм…
  4. а б в г д Каханоўскі Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч…
  5. а б в г Энциклопедический словарь Брокгауза… Т. XXXIXa. — С. 485.

Літаратура

правіць
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003
  • Каханоўскі Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч / Г. А. Каханоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 6. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.