Лоеўскі замак — колішні замак, які існаваў у XIVXVIII стст. на правым беразе Дняпра. Пабудаваны на месцы старажытнага паселішча Лоева Гара мілаградскай культуры і гарадзішча XIXIII стст. Меў форму паўкруга дыяметрам каля 125 м, абведзенага земляным валам і ровам. Замак неаднаразова разбуралі крымскія татары. Апісанне ўмацаванняў Лоеўскага замка не захавалася. На карце М. Струбіча за 1578 год пазначана высокая абарончая вежа. Верагодна, тут былі традыцыйныя драўляныя вежы і сцены-гародні. Умацаванні Лоеўскага замка існавалі да далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі.

У 2001 годзе былі зарэгістраваны герб і сцяг Лоева, на якіх намаляваны белы Лоеўскі замак[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць