Лорэнс Стэрн (англ.: Laurence Sterne; 24 лістапада 1713, Кланмел, Ірландыя — 18 сакавіка 1768, Лондан) — выбітны англійскі пісьменнік XVIII стагоддзя.

Лорэнс Стэрн
Laurence Sterne
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Yorick[1]
Дата нараджэння 24 лістапада 1713(1713-11-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1768(1768-03-18)[2][3][…] (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Elizabeth Lumley[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст
Мова твораў англійская
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў багаслоўскі факультэт Кембрыджскага ўніверсітэта (1738). Доўга быў пастарам у вёсцы.

Творчасць правіць

Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лондан, 17591767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасць; навізна яго манеры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лондан, стаў улюбёнцам вышэйшага грамадства. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасцю і ўяўляе сабой хутчэй геніяльныя бязладныя накіды, чым суцэльны мастацкі твор. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданняў, быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і па сваёй сутнасці з'яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.

Болей зграбна напісаны раман «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лондан, 1768), напісаны Стэрнам пасля сапраўднага здзейсненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненне, ад якога атрымаў сваю назву «сентыментальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраванне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаннем хвалюючых яго пачуццяў.

Гульня рэальнасці і вымыслу, персаніфікацыя вобраза чытача, натуральнасць кампазіцыі, геданізм, ігравыя прыёмы, спалучэнне філасофскіх разважанняў і аўтарскай іроніі, глабальных праблем і кур'ёзных дробязей, высокага і нізкага ставяць гэтыя творы ў лік значных з'яў у гісторыі літаратуры, што істотна паўплывалі на пошукі літаратуры XX ст. — мадэрнізму (асабліва плыні свядомасці) і постмадэрнізму.[5]

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Laurence Sterne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Laurence Sterne // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Стерн Лоренс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Н. Дзешкавец (2002)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць