Лукас Лейва
Лу́кас Пецы́ні Ле́йва[3] (парт.: Lucas Pezzini Leiva; нар. 9 студзеня 1987, Дарадус, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2007—2013). Акрамя бразільскага пашпарта Лукас мае таксама італьянскі.
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Лукас Пецыні Лейва | ||||||||||||
Нарадзіўся |
9 студзеня 1987[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіць«Грэміу»
правіцьЛукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэміу», якому ўжо ў першы свой сезон дапамог дамагчыся права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Бразіліі. У наступны год яго клуб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу і заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразіліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
«Ліверпул»
правіць26 ліпеня 2007 года Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ліверпула» і на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту». У складзе «Ліверпула» выступаў на працягу дзесяці гадоў.
«Лацыа»
правіцьУ ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[4].
Вяртанне ў «Грэміу»
правіцьУ чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Грэміу», падпісаўшы кантракт да снежня 2023 года. У сакавіку 2023 года з-за праблем p сэрцам абвясціў пра завяршэнне кар’еры[5].
Міжнародная кар’ера
правіць22 жніўня 2007 года адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразіліі, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Алжыра.
Дасягненні
правіць«Грэміу»:
- Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (2): 2006, 2007
«Ліверпул»:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2017, 2019
Крыніцы
правіць- ↑ Lucas Leiva // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LUCAS pezzini leiva // Argentine Soccer Database
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ «Ливерпуль» объявил о переходе Лукаса Лейвы в «Лацио»
- ↑ Футбол. Лукас Лейва завершил карьеру из-за проблем с сердцем (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023. Праверана 18 сакавіка 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукас Лейва