Луцый Карнелій Сула
Луцый Карнелій Сула, пазней прыняў дадатковае імя Фелікс (лац.: Lucius Cornelius Sulla Felix) — старажытнарымскі палітык, дыктатар з 82 па 79 да н.э., консул 88 да н.э. і 80 да н.э..
Луцый Карнелій Сула | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Lucius Cornelius Sulla | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
138 да н.э.[1][2] |
||||||
Смерць |
78 да н.э.[3] |
||||||
Род | Cornelii Sullae[d] | ||||||
Бацька | Луцый Карнелій Сула | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка |
1. Юлія (Ілія?) 2. Клелія 3. (3.?) Цэцылія Метэла Далматыка 4. (4.?) Валера Месала |
||||||
Дзеці |
1. (? Луцый) Карнелій Сула 2. Карнелія 3. Фаўст Карнелій Сула (Фаўст) 4. Фаўста Карнелія (Фаўста) 5. Карнелія Пастума |
||||||
Партыя | |||||||
Прыналежнасць | Рымская рэспубліка | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачатак кар’еры
правіцьНарадзіўся ў збяднелай патрыцыянскай сям’і ў 138 да н.э. Атрымаў усебаковую адукацыю. Удзельнічаў у Югуртынскай вайне, у вайне супраць кімвраў і тэўтонаў, а таксама ў Саюзніцкай вайне.
Падзеі 88 года
правіцьБыў абраны консулам на 88 да н.э. разам з Квінтам Пампеям Руфам. У канцы года народны трыбун Публій Сульпіцый Руф спрабаваў выкарыстаць незадаволенасць італікаў сваім грамадска-палітычным становішчам (італікі галасавалі апошнімі, таму іх галасы амаль нічога не вырашалі) і з іх дапамогай адхіліць Сулу ад камандвання рымскай арміяй на карысць Гая Марыя. Сула і Пампей Руф спаслаліся на немагчымасць склікання народнага сходу, бо Сульпіцый ужо пераканаў рымскіх плебеяў у неабходнасці прыняцця гэтага рашэння. Тады Сульпіцый са сваімі паплечнікамі заняў форум і стаў патрабаваць неадкладнага дазволу на галасаванне па свайму закону. Аднак пагрозамі і забойствам сына Пампея Руфа Сульпіцый атрымаў дазвол на правядзенне закона. Скора ён быў прыняты, і італікаў пераразмеркавалі, што дало ім значную колькасную перавагу над уласна рымлянамі. Пасля гэтага была прынята пастанова, па якой Сула быў юрыдычна пазбаўлены камандавання арміяй.
Але ж Сула першым трапіў у вайсковы лагер, дзе пераканаў салдат у неабходнасці пайсці на Рым, заняць яго і выгнаць Сульпіцыя і яго паплечнікаў. Нечакана рымская армія парушыла забарону на з’яўленне войскаў у Рыме і ўзяла кантроль над горадам. Сульпіцый, Марый і іншыя (усяго 12 чалавек) былі выгнаны, а Сула і Пампей Руф прынялі шэраг пастаноў, якія абмяжоўвалі правы народных трыбунаў і павялічвалі ролю сената.
Аднак у гэты час у Грэцыі і Малай Азіі цар Мітрыдат VI пагражаў рымскаму валадарству. Таму Сула пакінуў Італію і адправіўся на вайну з Мітрыдатам. Сула планаваў скора скончыць вайну і вяртацца ў Рым. Аднак консул 87 да н.э. Луцый Карнелій Цына здрадзіў рэспубліцы і разам з Марыем і іншымі выгнаннікамі захапіў Рым.
Вайна з Мітрыдатам
правіцьУ некалькіх бітвах Сула разбіў паплечнікаў Мітрыдата, а калі даведаўся пра пагаршэнне сітуацыі ў Рыме, то заключыў з Мітрыдатам мір і вярнуўся ў Італію.
Грамадзянская вайна
правіцьУ 83 да н.э. Сула высадзіўся ў Паўднёвай Італіі і пачаў хутка рухацца на Рым. У горадзе Прэнэстэ быў абложаны Гай Марый малодшы — лідар ворагаў Сулы. У бітве каля Колінскіх варот Сула з цяжкасцю перамог апошнія войскі марыянцаў. Галовы варожых лідараў былі адрэзаны, і іх пранеслі вакол Прэнэстэ, пасля чаго жыхары адчынілі вароты. Грамадзянская вайна скончылася.
Дыктатура
правіцьПасля ўваходжання ў Рым у 82 да н.э. Сула склікаў народны сход і прапанаваў яму прыняць пастанову, па якой Суле даваліся б паўнамоцтвы дыктатара, але на неабмежаваны час[4].
Скора Сула пачаў праскрыпцыі — арганізаваныя рэпрэсіі. Гэта былі таблічкі, якія складаліся Сулай, з імёнамі тых, каго было патрэбна забіць. Забойца атрымліваў палову маёмасці забітага і поўнае прабачэнне ад дыктатара. Сыны і ўнукі забітых не мелі права займаць пасады. Праскрыпцыі, акрамя асабістых ворагаў Сулы, закранулі таксама шмат заможных рымлян.
Акрамя таго, Сула папоўніў сенат сваімі паплечнікамі і падарыў сваім ветэранам значныя зямельныя ўчасткі.
Смерць
правіцьУ 79 да н.э. Сула нечакана для ўсіх адмовіўся ад улады. Хутка, у 78 да н.э., ён памёр ад невядомай хваробы і быў пахаваны шматлікімі грамадзянамі, якія былі удзячны яму за заканчэнне серыі братазабойчых войнаў.
У мастацкай літаратуры
правіцьЗноскі
- ↑ Любкер Ф. Sullae // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1322–1324.
- ↑ L. Cornelius (392) L. f. P. n. Sulla Felix ('Epaphroditus') // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ L. Cornelius (392) L. f. P. n. Sulla Felix ('Epaphroditus') // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Дыктатары ў Рыме абіраліся ў надзвычайных абставінах і толькі на 6 месяцаў
Літаратура
правіць- Зельскі А. Г. Су́ла Луцый Карнелій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луцый Карнелій Сула
- Луцый Карнелій Сула (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.