Луі-Фердынанд Селін
Луі́-Фердына́нд Селі́н (фр.: Louis-Ferdinand Céline, сапраўднае прозвішча — Дэту́ш, Destouches; 27 мая 1894 — 1 ліпеня 1961) — французскі пісьменнік, урач па адукацыі. Сусветна вядомы па рамане «Падарожжа на край ночы».
Луі-Фердынанд Селін | |
---|---|
фр.: Louis-Ferdinand Céline | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis-Ferdinand Destouches[1] |
Псеўданімы | Louis-Ferdinand Céline |
Дата нараджэння | 27 мая 1894[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1961[2][3][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Fernand Destouches[d] |
Жонка | Эдзіт Фале[d], Элізабет Крэйг[d] і Люсет Дэтуш[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | урач-пісьменнік, раманіст, пісьменнік, ваенны |
Гады творчасці | 1931 — 1961 |
Кірунак | мадэрнізм, экспрэсіянізм і рэалізм[d] |
Жанр | эсэ, раман, Памфлет, п’еса і лібрэта |
Мова твораў | французская |
Прэміі |
прэмія Рэнадо[d] (1932) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРаманы «Падарожжа на край ночы» (фр.: Voyage au bout de la nuit) і «Смерць у крэдыт» (фр.: Mort à crédit) мелі неверагодны поспех і былі адразу ж перакладзеныя практычна на ўсе мовы свету. Аднак далейшы лёс пісьменніка склаўся трагічна. Апублікаваныя на рубяжы 1930—40 гг. памфлеты «Bagatelles pour un massacre», «L’Ecole des cadavres» і «Les Beaux Draps» замацавалі за Селінам рэпутацыю расіста і мізантропа. Пад канец Другой сусветнай вайны абвінавачаны ў супрацоўніцтве з акупацыйнай уладай пісьменнік быў вымушаны бегчы спачатку на поўдзень Германіі, а пасля ў Данію, дзе яго арыштавалі, перададі ў суд і зняволілі ў турму, знаходжанне ў якой пазней замянілі на высылку. У 1951 годзе пакінуты сябрамі і забыты на радзіме Селін па амністыі вярнуўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў парыжскім прадмесці Мёдон і фактычна да канца жыцця працаваў урачом для бедных.
Новы гучны літаратурны поспех прыходзіць да Селіна перад смерцю, пасля з’яўлення першых двух тамоў аўтабіяграфічнай трылогіі «З замка ў замак» (фр.: D’un château l’autre, 1957) і «Поўнач» (фр.: Nord). Завяршальны раман трылогіі «Рыгадон» (фр.: Rigodon) бачыць свет толькі ў 1969 годзе, праз восем гадоў пасля смерці пісьменніка.
На беларускую мову не перакладаўся.
Творы
правіць- La vie et l’oeuvre de Philippe-Ignance Semmelweiss, 1924 — доктарская дысертацыя.
- Voyage au bout de la nuit, 1932.
- Mort à crédit, 1936.
- Mea culpa (1936.)
- Bagatelle pour un massacre, 1937.
- l'École des cadavres, 1938.
- les Beaux Draps’’ 1941.
- Guignol’s Band 1944.
- Casse-pipe (1949).
- Féerie pour une autre fois, 1952.
- Normance / Féerie II, 1954.
- D’un château l’autre, 1957.
- Nord, 1960.
- Guignol’s band II / Le pont de Londres 1964.
- Rigodon 1969. — пасмертнае выданне.
Зноскі
- ↑ а б в birth certificate
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Louis-Ferdinand Celine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі-Фердынанд Селін