Луі Эжэн Фелікс Неель

Луі Эжэн Фелікс Неель (фр.: Louis Eugène Félix Néel; 22 лістапада 1904, Ліён, Францыя — 17 лістапада 2000) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1970). Палова прэміі «за фундаментальныя працы і адкрыцці, якія тычацца антыферамагнетызму і ферамагнетызму, якія пацягнулі за сабой важныя прыкладанні ў галіне фізікі цвёрдага цела». Другую палову прэміі атрымаў Ханес Альфвен «за фундаментальныя працы і адкрыцці ў магнітнай гідрадынаміцы і плённыя прыкладанні іх у розных галінах фізікі».

Луі Эжэн Фелікс Неель
фр.: Louis Néel
Louis Néel 1970b.jpg
Дата нараджэння 22 лістапада 1904(1904-11-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2000(2000-11-17)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка цвёрдага цела
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Pierre Weiss[d]
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Луі Эжэн Фелікс Неель на Вікісховішчы

Работы Нееля па фізіцы цвёрдага цела знайшлі шматлікія прымяненні, асабліва ў паляпшэнні якасцей камп'ютарнай памяці. Прыкладна ў 1930 годзе ён выказаў здагадку, што можа існаваць новая форма магнітных паводзін рэчываў, названая пасля антыферамагнетызмам, у супрацьлегласць ферамагнетызму. Пры дасягненні вызначанай тэмпературы (кропкі Нееля) антыферамагнітныя ўласцівасці знікаюць. У 1947 годзе Неель паказаў, што павінны існаваць матэрыялы з уласцівасцямі ферымагнетызму. Акрамя таго Неель даў тлумачэнне слабай намагнічанасці некаторых парод, даўшы такім чынам магчымасць вывучаць гісторыю магнітнага поля Зямлі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119025914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Louis Néel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119025914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article4380
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119025914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.