Любі́ста ле́кавая, Любіста аптэчная, Любісцік[1], Любісцік аптэчны, Любчык, Ладук, Сардэчнік[2][3][4], Любім[5] (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.
Вышыня да 2 м. Сцябло гопае, баразнаватае, пустое ўсярэдзіне. Лісце бліскучае, двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі белавата-жаўтаватыя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Рытов М. В. (руск.) (бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Любіста // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 396. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Шкляр А. Любіста лекавая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.