Людвіг Пятровіч Рэзаўскі

Людвіг Пятровіч Рэзаўскі (12 (24) красавіка 1887, Мітава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — верасень 1980, Масква, СССР) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі і на Заходнім фронце.

Людвіг Пятровіч Рэзаўскі
1-ы камісар народнай асветы СНК Заходняй вобласці і фронту
снежань 1917
 
Партыя КПСС
Нараджэнне 12 (24) красавіка 1887
Смерць 1980
Пахаванне

БіяграфіяПравіць

У рэвалюцыйным руху з 1905 г. З 1915 г. на Заходнім фронце, член Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, намеснік загадчыка Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай літаратурай, удзельнік выпуску газеты «Звязда». З лістапада 1917 г. камісара народнай асветы, унутраных спраў СНК Заходняй вобласці і фронту.

7(20) снежня 1917 г. на адкрыцці Першага Усебеларускага з'езда запатрабаваў скінуць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў па-над трыбунай, назваўшы яго «нацыянальнай анучай»[1]. Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з'езда 30—31 снежня 1917 г.

22 студзеня 1918 прызначаны начальнікам навастворанага Аддзела па барацьбе з контрарэвалюцыяй і спекуляцыяй (ЧК). Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі старшыня Смаленскай губернскай надзвычайнай камісіі, намеснік старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 г. у НКУС РСФСР, з лютага 1920 г. у ВЧК, з 1921 г. у Наркаме асветы РСФСР. У 19241925 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Зноскі

  1. Шупа, Сяргей Падарожжа ў БНР (2). Зьезд, разгон і бомбы пад ложкам. Радыё Свабода (21 лютага 2018). Праверана 28 лютага 2020.

ЛітаратураПравіць