Людвіг фон Фалькенхаўзен
Лю́двіг фон Фалькенха́ўзен (ням.: Ludwig Alexander Friedrich August Philipp Freiherr von Falkenhausen; 13 верасня 1844, Губен — 4 мая 1936, Гёрліц) — нямецкі генерал, барон. У 1917—1918 гадах быў генерал-губернатарам Бельгіі.
Людвіг фон Фалькенхаўзен | |
---|---|
ням.: Ludwig Alexander Friedrich August Philipp Freiherr von Falkenhausen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1844[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 мая 1936[1][2][3] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1862—1918 |
Званне | Генерал пяхоты |
Камандаваў |
2-я гвардзейская пяхотная дывізія XIIІ корпус 6-я армія. |
Бітвы/войны |
Аўстра-пруска-дацкая вайна Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям'і генерал-лейтэнанта Аляксандра фон Фалькенхаўзена. У арміі з 1862 года. Удзельнічаў у Аўстра-прускай вайне і Франка-прускай вайне. Служыў у Генштабе і Ваенным міністэрстве. З 1899 года камандзір XIII (Вюртэмбергскага) АК. У 1902 годзе пайшоў выйшаў у адстаўку.
Першая сусветная вайнаПравіць
З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на службу і быў прызначаны камандзірам вайсковай групы «Фалькенхаўзен» у складзе 6-й арміі генерала Рупрэхта Баварскага. У верасні 1914 года на базе яго групы створана армейскае ўпраўленне, камандзірам якога прызначаны Фалькенхаузен.
З красавіка 1916 года — начальнік Камандавання берагавой абароны Паўночнай Германіі. З жніўня 1916 года — камандаваў 6-й арміяй на поўначы Францыі. З 21 красавіка 1917 года — генерал-губернатар Бельгіі. Сышоў у адстаўку ў лістападзе 1918 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Ludwig von Falkenhausen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Ludwig Von Falkenhausen // GeneaStar
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.