Людзі на балоце (альбом)
альбом
«Лю́дзі на бало́це» ― дэбютны студыйны альбом рок-гурта «Людзі на балоце», які быў выдадзены ў 2012 годзе.[2]
Людзі на балоце (альбом) | |
---|---|
музычны альбом Людзі на балоце[d] | |
Дата выпуску | 10 кастрычніка 2012 |
Жанр | фолк-рок |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Гісторыя стварэння
правіцьАльбом быў прэзентаваны на партале «Тузін Гітоў» 10 кастрычніка 2012 года. Калекцыйны CD-варыянт распаўсюджваўся на канцэртах гурта.
Спіс песень
правіць№ | Назва | Словы | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Подзем, хлопцы, на вайну!» | Алесь Дзянісаў | 4:48 |
2. | «Зброя» | Андрэй Пачобут | 3:44 |
3. | «Размова з маці» | Алесь Дзянісаў | 4:28 |
4. | «Партызан» | Алесь Дзянісаў | 3:36 |
5. | «Малітва жанчыны» | Алесь Дзянісаў | 3:39 |
6. | «Пад чорным сьцягам» | Алесь Дзянісаў | 2:12 |
7. | «Людзі на балоце» | Алесь Дзянісаў | 4:42 |
8. | «Прыйдзе вясна» | Алесь Дзянісаў | 3:18 |
Крытыка
правіцьМузычны крытык Сяргей Будкін лічыць, што ўсе творы альбома выдатна слухаюцца і ў адрыве ад канкрэтнага гістарычнага кантэксту, а некаторыя з іх вартыя таго, каб стаць застольнымі і прыйсці на змену абсалютна чужым для беларускай традыцыі спевам:
Менавіта такой гераічнай і пры тым няпатаснай і жыцьцёвай лірыкі вельмі не ставала. Гэта альбом, якому проста наканавана стаць клясыкай. |
Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі адзначае, што праграма здаровая па духу і абсалютна жывая, але мае недахопы:
Рука вопытнага аранжавальніка, канешне ж, лішняй падчас падрыхтоўкі да запісу не была б. Як і прысутнасьць, скажам, пэдагога па вакалу. Па-сутнасьці, маем дачыненьне да добрай, але — самадзейнасьці. |
Удзельнікі запісу
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Людзі на балоце "Людзі на балоце" (+аўдыё) . Experty.by (7 снежня 2012). Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ «Людзі на балоце» прэзентавалі дэбютны альбом . Ultra-music.com (10 кастрычніка 2012). Праверана 22 лютага 2022.
Спасылкі
правіць- «Людзі на балоце» на сайце Rate Your Music