Людміл Стаянаў

балгарскі пісьменнік, перакладчык, мовазнавец, грамадскі дзеяч

Людміл Стая́наў[2], сапр. Георгі Стаянаў Златараў[2] (балг.: Людмил Стоянов, Георги Стоянов Златарев; 6 лютага 1886 — 11 красавіка 1973) — балгарскі пісьменнік, перакладчык, мовазнавец, грамадскі дзеяч, Народны дзеяч культуры Народнай Рэспублікі Балгарыя (1963), Герой Сацыялістычнай Працы Народнай Рэспублікі Балгарыя (1963), акадэмік Балгарскай акадэміі навук (1946).

Людміл Стаянаў
балг.: Людмил Стоянов, Георги Стоянов Златарев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лютага 1886(1886-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1973(1973-04-11)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Марыя Грубешліева[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік, навуковец
Мова твораў балгарская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «Георгі Дзімітроў» ордэн «Георгі Дзімітроў» ордэн «Георгі Дзімітроў»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Кавачэвіца (у сучаснай Благоеўградскай вобласці Балгарыі). Вучыўся ў гімназіі ў горадзе Плоўдзіў. У 1905 годзе пераехаў у Сафію, працаваў на цагельні. Стаў парламенцкім рэпарцёрам газеты «Пряпорец», органа Дэмакратычнай партыі, а затым антыманархісцкай газеты «Балканска трибуна». Удзельнік Першай і Другой Балканскіх войнаў, Пешай сусветнай вайны.

У 1920-х — 1930-х гадах займаўся публіцыстыкай і літаратурнай творчасцю, рэдагаваў шэраг выданняў левага кірунку. Быў арыштаваны, і цэнзура забараніла друкаваць яго тэксты. У 1940—1941 гадах быў інтэрніраваны ў Пазарджык, а затым у Самавіт. З 1946 па 1949 год — старшыня Саюза балгарскіх пісьменнікаў. У 1946 годзе стаў акадэмікам Балгарскай акадэміі навук. У 1948 годзе быў абраны членам Сусветнага савета міру. На працягу 10 гадоў, з 1949 па 1959 год — дырэктар Інстытута літаратуры Балгарскай акадэміі навук[3].

Член Балгарскай камуністычнай партыі з 1944 года[3]. Дэпутат Вялікага народнага сходу (1946), Народнага сходу 3-га склікання[3].

Памёр 11 красавіка 1973 года ў Сафіі.

Творчасць

правіць

Літаратурную творчасць пачаў у 1905 годзе[3][2]. Выступіў як паэт-сімваліст у зборніках «Здані на раздарожжы» (1914), «Меч і слова» (1917). Пад уплывам рэвалюцыйнага руху звярнуўся да сацыяльных праблем у зборніку «Святая святых» (1926). Ідэі грамадзянскасці, сцвярджэнне гуманістычных і рэалістычных прынцыпаў адлюстравана ў паэтычных зборніках «Зямное жыццё» (1939), «За жалезнай заслонай» (1953), аповесцях «Срэбнае вяселле палкоўніка Матава» (1933), «Халера» (1935) і інш. Аўтар раманаў «На світанні» (1945), «Вайна» (1973), аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства» (1962), зборнікаў апавяданняў, драматычных, крытычных і публіцыстычных твораў.

Перакладаў на балгарскую мову творы рускіх і савецкіх класікаў літаратуры (у тым ліку Сяргея Ясеніна), унёс значны ўклад у развіццё савецка-балгарскіх культурных адносін[3]. Адзін з аўтараў перакладу 10-томнага зборніка твораў А. С. Пушкіна (1941—1942). Пераклаў на балгарскую мову асобныя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі.

Некаторыя творы на беларускую мову пераклалі Мікола Гамолка, Мікола Хведаровіч, Ніл Гілевіч[2]. На рускую мову пераклады зрабіла Марына Цвятаева.

Узнагароды

правіць
  • Народны дзеяч культуры НРБ (1946)
  • Герой Сацыялістычнай Працы НРБ (1963)
  • 3 ордэны «Георгі Дзімітроў»[3]
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга НРБ[3]
  • Горкаўская і Дзімітраўская прэміі[3]
  • медалі[3]

Крыніцы

правіць
  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё ж з ВСЭ 1969—1978.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць