Люсіна
Лю́сіна[2] (трансліт.: Liusina, руск.: Люсино) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Люсінскага сельсавета.
Аграгарадок
Люсіна
| ||||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Размешчаны па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ганцавіч, за 262 км ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).
ГісторыяПравіць
У 1902—1904 гадах у Люсіна настаўнічаў Якуб Колас, у аповесці «У палескай глушы» (першай з трылогіі «На ростанях») вёска выведзена пад назвай Цельшына. На будынку школы мемарыяльная дошка ў яго гонар[3].
ТранспартПравіць
На паўднёвым усходзе ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Люсіна.
Вядомыя асобыПравіць
- Андрэй Рылка — ксёндз, з 25.7.2015 рэктар Міждыяцэзіяльнай найвышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску
НасельніцтваПравіць
- 564 двары, 1506 жыхароў (14.10.2009)
Зноскі
- ↑ Почтовый индекс деревни Люсино
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люсіна
ЛітаратураПравіць
- Люсіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 408.