Люцыян Узембла
Люцыян Эдвард Узембла (польск.: Łucjan Edward Uziębło, літ.: Liucijonas Edvardas Uzembla; 11 лютага 1864 Вільня — 12 снежня 1942, Вільня) — гісторык культуры, краязнавец[1][2], калекцыянер, адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні таварыства аматараў старажытнасцей і народазнаўства.
Люцыян Узембла | |
---|---|
польск.: Łucjan Uziębło, літ.: Liucijonas Uzembla | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Lucjan Edward Uziębło |
Псеўданімы | Сулімчык, Альгерд (літ.: Algirdas) |
Дата нараджэння | 11 лютага 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1942 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Бацька | Станіслаў Захары Узембла |
Маці | Людвіка Гербурт-Гэйбовіч |
Жонка | Марыя Пташыцкая |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, дзеяч культуры, краязнаўца |
Біяграфія
правіцьЛюцыян Узембла нарадзіўся 11 лютага 1864 года ў шляхецкай сям’і Станіслава Уземблы і Людвікі Гербурт-Гейбовіч. Самавук. Літоўскую мову ведаў, але ў друку пісаў па-польску. У Люцыяна дома была велізарная бібліятэка. Удзельнічаў у выставах і культурным жыцці Вільні. У прэсе ён звычайна падпісваўся псеўданімамі. Іх у яго было не адно. Часцей за ўсё карыстаўся мянушкай «Сулімчык» (польск.: „Sulimczyk", літ.: „Sulimčik"). Неаднаразова ўзнагароджваўся. Збіраў творы мастацтва, рукапісы[1][2][3].
У 1907—1914 гады Люцыян Узембла быў галоўным захавальнікам фондаў Віленскага навукова-мастацкага музея. Член Таварыства сяброў навукі ў Вільні. З 1919 года — эксперт факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у 1921—1924 гг. — малодшы асістэнт кафедры гісторыі культуры гуманітарнага факультэта[1][2][3].
Люцыян Узембла быў ініцыятарам і бібліятэкарам віленскага Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства (1899—1906), вядомага таксама як археалагічны гурток[4][5][6][7]. У 1900 годзе з ініцыятывы таварыства грошы з Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства былі зафундаваны на памятную табліцу Францішку Багушэвічу з партрэтам у жупранскім касцёле[8]. Таксама Люцыян Узембла быў сябрам Таварыства навукі і мастацтва, сябрам Рады Таварыства сяброў навукі і яго музейнай камісіі.
З 1883 г. у друкарнях Вільні, Варшавы, Санкт-Пецярбурга Люцыян Узембла публікаваў артыкулы пра выдатных дзеячаў грамадства і культуры, публікаваў даследаванні па тэмах археалогіі, гісторыі, мастацтва, адукацыі, напісаў шэраг артыкулаў пра старыя могілкі Росы, бернардзінскія могілкі, пра пахаваных на іх людзей, клапаціўся аб рэстаўрацыі надмагільных помнікаў[1][2][3].
Шмат знойдзеных рукапісаў Люцыян Узембла перадаў бібліятэцы імя Урублеўскага, Віленскаму ўніверсітэту, перадаў дзве знойдзеныя карціны мастака Яна Рустэма. Знойдзеныя ім карціны знаходзяцца ў Літоўскім мастацкім музеі[1][2][3].
У канцы жыцця Люцыян Узембла аслеп і аглух. Памёр 12 снежня 1942 года ў Вільні. Пахаваны побач з бацькамі і братам на бернардзінскіх могілках. Побач з ім пахавана і яго жонка Марыя[1][3].
Культурная дзейнасць
правіцьАпублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гістарычна-культурныя і гістарычна-літаратурныя тэмы, у т.л. пра жыццё і творчасць У. Сыракомлі. Перапісваўся з Э. Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А. Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага камітэта быў і Ф. Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900)[9].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Sudarytoja Vida Girininkienė. Vilniaus Bernardinų kapinės 1810—2010. Vilnius: Aureus, 2010. ISBN 978-9953-34-278-6.
- ↑ а б в г д Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka. Uziembła Lucjan. Provieniencijos. [1]
- ↑ а б в г д Vilniaus Bernardinų kapinės rašytiniuose ir ikonografiniuose šaltiniuose. Parodos katalogas, 2010 m.
- ↑ Мар’яна Магдалена Бломберг, Вандалін Шукевіч. Сын лідскай зямлі — даследчык і грамадскі дзеяч. Варшава: Таварыства польскай культуры на Лідчыне; 2010, С. 60-62.
- ↑ Henryka Ilgiewicz, Societates Academicae Vilnenses Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907—1939) i jego poprzednicy Warszawa Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego 2008, s. 129—130.
- ↑ Andrzej Romanowski, Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904, Kraków : «Universitas», 2003. — 485 s, s. 313.
- ↑ Henryka Ilgievič, Vilniaus senovės ir mokslo mylėtojai XX amžiaus pradžioje, Vilnius: LKTI, 2019, 344 p., p. 89-90.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ Kurjer Wileński 1924, nr 25 (25 lipca), L-wislaw, O Kołku Miłośników wiedzy o Kraju, s. 2
- ↑ Г. В. Кісялёў. Узембла Люцыян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Творы
правіцьБеларускія пераклады
правіць- Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977;
- Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Літаратура
правіць- Г. В. Кісялёў. Узембла Люцыян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Працы Люцыяна Узембла ў сэрвісе Polona
- Люцыян Узембла на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»