Лідзбарк Варміньскі

(Пасля перасылкі з Лідзбарк-Варміньскі)

Лідзбарк Варміньскі[1] (польск.: Lidzbark Warmiński, ням.: Heilsberg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Лідзбаркскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Мае статус гарадской гміны, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Лідзбарк Варміньскі. Займае плошчу 14,4 км². Насельніцтва 15 877 чал. (на 2017).

Горад
Лідзбарк Варміньскі
польск.: Lidzbark Warmiński
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Бурмістр
Яцак Вішнёўскі
Заснаваны
Плошча
14,4 км²
Насельніцтва
15 877 чалавек (2017)
Шчыльнасць
1106,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 89
Паштовы індэкс
11-100
Аўтамабільны код
NLI
TERC
2809011
Афіцыйны сайт
SIMC
0964732
Лідзбарк Варміньскі на карце Польшчы ±
Лідзбарк Варміньскі (Польшча)
Лідзбарк Варміньскі
Лідзбарк Варміньскі (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Лідзбарк Варміньскі

Гісторыя правіць

Старое прускае паселішча, якое ўжо ў 1240 г. было заваявана тэўтонцамі. У гэты год і з’явілася першая згадка пра Лідзбарк. Праз год тут існаваў ужо драўляны замак крыжакоў. Але ўжо ў 1242 г. пачалося паўстанне (1242—1249 гг.) прусаў супраць Тэўтонскага ордэна. Лідзбарк быў адбіты з рук крыжакоў і цалкам знішчаны. У наступным годзе горад крыжакі вярнулі. Замак быў перададзены ў 1251 г. першаму біскупу вармінскай епархіі Ансельму.

У XVII ст. Лідзбарк абараняўся ад нашэсця шведскіх войскаў. У 1703—1709 гг. горад акупавалі шведы, а ў 1703 г. кароль Швецыі Карл XII праводзіў тут зіму. У Лідзбарку было прынята рашэнне аб тым, што каралём Рэчы Паспалітай павінен стаць Станіслаў Ляшчынскі. У 1767—1795 гг. біскупам вармінскім быў Ігнацы Красіцкі. Пасля першага падзелу ў 1772 г. Вармія была ўключана ў склад Каралеўства Прусія. Біскуп і капітула страцілі сваю ўладу, край быў падзелены на акругі, а ў замку стаў размяшчацца прускі гарнізон. Пасля другога падзелу Ігнацы Красіцкі з’ехаў з Варміі, а пасля яго смерці рэзідэнцыя біскупаў была перанесена ў Ольштын, у сувязі з чым Лідзбарк павольна пачаў губляць сваё ранейшае дамінуючае становішча.

Зноскі

Спасылкі правіць