Ліст 28
Ліст 28-мі — адкрыты ліст беларускіх вучоных і культурных працаўнікоў да Міхаіла Гарбачова, савецкага кіраўніка. Асвятляў катастрафічнае абмежаванне магчымасцей ужываць беларускую мову ў асвеце, культуры і штодзённым жыцці. Пратэстуючы проці дыскрымінацыі, аўтары высунулі праграму нацыянальнага Адраджэння — «паляпшэння стану роднай мовы, культуры і патрыятычнага выхавання» на Беларусі.
Ідэя, першапачатковы тэкст Змітра Санько і Яўгена Куліка. Ліст датаваны 15 снежня 1986 г., перададзены адрасату 20 снежня.
Падпісанты
правіць- Эдуард Агуновіч
- Вячаслаў Адамчык
- Мікола Арочка
- Рыгор Барадулін
- Янка Брыль
- Васіль Быкаў
- Васіль Вітка
- Вячаслаў Вярэніч
- Аляксей Дудараў
- Эдвард Зайкоўскі
- Генадзь Каханоўскі
- Уладзімір Конан
- Анатоль Кудравец
- Яўген Кулік
- Яўген Лаўрэль
- Яўген Лецка
- Максім Лужанін
- Леанід Лыч
- Віктар Маркавец
- Леў Мірачыцкі
- Пімен Панчанка
- Валянціна Пархоменка
- Алесь Разанаў
- Алесь Рашчынскі
- Уладзімір Содаль
- Стэфанія Станюта
- Васіль Сямёнавіч Талстой
- Леанід Шчамялёў
Літаратура
правіць- «Ліст 28-мі» / Зьміцер Санько // Veritas: Бюлетэнь БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2005. № 1.
- Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя. / уклад. Юрась Бачышча; нав. рэд. Алесь Смалянчук. — Вільня : ЕГУ, 2008. — 366 с. ISBN 978-9955-773-20-7. pawet.net
- «Требуются решительные действия по спасению родного языка, родной культуры…». Письма белорусских писателей, артистов и ученых М. С. Горбачёву. 1986—1987 гг / публ. Т. М. Кузьмичёва // Исторический архив. 2004. № 6. — М.: РОССПЭН.— С. 5-30
Спасылкі
правіць- Марыя Бераснева. Каляндар Архівавана 30 лістапада 2020. // Рэгіянальная газета. 13.1.2018
- Сяргей Навумчык. «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў // svaboda.org 2.3.2021