Адкрыць галоўнае меню

Яўген Рыгоравіч Лецка

(Пасля перасылкі з Яўген Лецка)

Яўген Рыгоравіч Лецка (нар. 20 красавіка 1944, в. Пабрэззе, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980).

Яўген Рыгоравіч Лецка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 20 красавіка 1944(1944-04-20) (75 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік
Мова твораў: беларуская

БіяграфіяПравіць

Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. 3 1971 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1986 у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выдавецтва «Бацькаўшчына».

Друкуецца з 1968. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача (зборнік «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) выяўляецца псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз» (1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М. Дзяшкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993) і інш.

Старшыня Аргкамітэта (1989-90) і Рады (1990-93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

БібліяграфіяПравіць

  • Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Мн., 1973;
  • Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979;
  • Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.