Літва (плямёны)

плямёны
(Пасля перасылкі з Літва, племя)

Літваусходнебалцкае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў ХІ — першай палове ХІІІ ст. Старажытная Літва займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц Вільні[1][2]. Насельніцтва Літвы з'яўлялася носьбітамі археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў[3]. Паўночнымі суседзямі Літвы былі Дзяволтва і Нальшчаны, на поўдні і ўсходзе яна межавала са старажытнабеларускімі землямі — Наваградскай зямлёй і Полацкай дзяржавай. Доўгі час літва знаходзілася ў палітычнай зележнасці ад Полацка, зведала яго прыкметны культурны ўплыў. Паступова ўзнікаюць і развіваюцца раннегарадскія цэнтры ў Крэве, Гальшанах і Вільні.

Першая пісьмовая згадка назвы «Літва».

Зноскі