Ліцейны стрыжань
Ліцейны стрыжань[1] — аддымная частка ліцейнай формы, які забяспечвае фарміраванне ў вырабе адтулін, паражнін, а таксама складаных вонкавых і ўнутраных паверхняў (калі канфігурацыя ліцейнай мадэлі абцяжарвае яе выдаленне з ліцейнай формы).
Складаецца з рабочай і апорнай частак. Рабочая частка паўтарае контур адліўкі. Апорныя часткі (знакі), прызначаны фіксаваць ліцейны стрыжань у ліцейнай форме і праз яго выводзяцца газы з рабочай часткі стрыжня.
Ліцейныя стрыжні вырабляюцца са спецыяльных стрыжнёвых сумесяў, якія складаюцца з кварцавага пяску або іншых вогнетрывалых матэрыялаў, злучаючых матэрыялаў і каталізатараў. Таксама ўводзяцца вогнетрывалыя дабаўкі (храміт, хромамагнетыт, цыркон і інш.). Працэс вырабу стрыжняў можа ажыццяўляцца ў раздымных і нераздымных стрыжнёвых скрынях ўручную або на стрыжнёвых машынах і аўтаматызаваных лініях пры дапамозе стрыжнёвых аўтаматаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стры́жань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Литейный стержень // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ЛИТЕЙНЫЙ СТЕРЖЕНЬ // Большая политехническая энциклопедия / авт.-сост. Рязанцев В. Д. — М.: Мир и образование, 2011. — 700, [3] с. — ISBN 978-5-94666-621-3. (руск.)
- Григорьев В. М. Разработка технологии изготовления отливки: Учеб. пособие / В. М. Григорьев. — Хабаровск: Изд-во ДВГУПС, 2004. — 67 с. (руск.)
- Стержень // Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук, Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев. — М.: Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2. — С. 243. — 408 с. — 500 экз. — ISBN 5-89594-034-X. (руск.)
Спасылкі
правіць- Технологии изготовления литейных песчаных стержней (руск.) (Праверана 11 чэрвеня 2023) // Рэпазітарый БНТУ
- Изготовление литейных форм и стержней // Материаловед (руск.) (Праверана 11 чэрвеня 2023)
- Стержень (литейный) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 24 чэрвеня 2023)
- Оспенникова О. Г. Литейный стержень // Научно-образовательный портал «Большая российская энциклопедия» (руск.) (Праверана 12 чэрвеня 2023)