Лічыцы (археалагічны помнік)

археалагічны помнік

Лічыцы — археалагічны помнік: стаянка эпохі мезаліту, позняга неаліту і бронзавага веку на паўднёвай ускраіне вёскі Лічыцы (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць), на невялікім выступе правабярэжнай тэрасы р. Рось. Плошча 130х60 м, вышыня 2 м.

Выявіў і даследаваў 100 м2 у 19841985 гадах М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены трапецыі, ланцэтападобныя вастрыі, псеўдаразцы, скрабкі на пласцінах і адшчэпах, рэжучыя прылады, сякеры, аднапляцовачньм нуклеусы, у т.л. прызматычныя для вузкіх пласцін. Крамянёвы інвентар у большасці адносіцца да яніславіцкай культуры. Выяўлены і познанеалітычныя комплексы, прадстаўленыя пераважна керамікай. Гэта фрагменты посуду культуры шарападобных амфар з адбіткамі лінейнага штампа, крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі з гафрыраваным каўнерыкам культуры шнуравой керамікі. Сустракаюдца адзінкавыя фрагменты ляпнога посуду сярэднябронзавай тшцінецкай культуры. У сярэдневякоўі стаянка была пашкоджана хрысціянскім могільнікам. Датуецца VIIIVI і 2-й паловай III—сярэдзінай II тысячагоддзяў да н.э.

Літаратура правіць

  • Чарняўскі , М. М. Лічыцы / М. М. Чарняўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 373. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Чарняўскі , М. М. Лічыцы / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 23. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Чарняўскі, М. М., Кудрашоў, В. Я., Ліпніцкая, В. Л. Старажытныя шахцёры на Росі / М. М. Чарняўскі, В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая; Пад рэд. У. Ф. Ісаенкі; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. — 144 с. — ISBN 5-343-01354-6.
  • Чернявский, М. М. Работы Красносельского отряда // Археологические открытия 1985 года / Институт археологии Академии наук СССР; [От. ред. В. П. Шилов]. — М.: Наука, 1987. — 653, [1] с.: ил. — С. 472—473.