Ліянель Жаспен (фр.: Lionel Jospin; нар. 12 ліпеня 1937, Мёдон, Францыя) — французскі палітык-сацыяліст, прэм’ер-міністр (1997—2002).

Ліянель Жаспен
фр.: Lionel Jospin
прэм’ер-міністр Францыі
3 чэрвеня 1997 — 6 мая 2002
Папярэднік Ален Жупэ
Пераемнік Жан-П’ер Рафарэн
дэпутат Еўрапейскага парламента
24 ліпеня 1984 — 12 мая 1988
член Канстытуцыйнага савета Францыі[d]
18 снежня 2014 — 21 лютага 2019
Папярэднік Жак Баро
Пераемнік Ален Жупэ
Нараджэнне 12 ліпеня 1937(1937-07-12)[1][2][…] (87 гадоў)
Бацька Robert Jospin[d]
Маці Mireille Jospin[d]
Жонка Sylviane Agacinski[d] і Élisabeth Dannenmuller[d]
Дзеці Eva Jospin[d] і Hugo Jospin[d]
Веравызнанне кальвінізм
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Merit ордэн Зоркі Румыніі Камандор Ордэна Акадэмічных пальмаў кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Officer of the National Order of Quebec Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Cross of the Order of Liberty Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite Order of Bethlehem
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мёдоне, каля Парыжа. Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.

У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм’ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.

У 2002 годзе прэм’ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм’ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм’ера, Рафарэн і дэ Вільпен.

Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.

Палітычная кар’ера

правіць

На вышэйшым узроўні

правіць

Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў.

  • 1965—1967 — генеральны сакратар міністэрства знешніх зносін
  • У 1971 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу.
  • 1984—1988 — дэпутат Еўрапейскага парламента
  • 1988 — міністр асветы Францыі
  • 1989—1991 — міністр нацыянальнай адукацыі, моладзі і спорту
  • 1991—1992 — міністр асветы
  • 1997—2002 прэм’ер-міністр Францыі

На мясцовым узроўні

правіць
  • 1977—1986 — абраны ў савет Парыжа
  • 1988—1992 — генеральны савет Верхняй Гароны
  • 1992—1997 — рэгіянальны савет Сярэдніх Пірэнеяў
  • 1992—2002 — генеральны савет Верхняй Гароны

Па партыйнай лініі

правіць
  • У 1971 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю, а ў 1977 годзе стаў яе нацыянальным сакратаром.
  • у 1981 годзе ўзначальваў перадвыбарную кампанію кандыдата ў прэзідэнты — Франсуа Мітэрана
  • 1981—1988 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі
  • 1983—1988 — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1989 годзе — ганаровы старшыня Сацінтэрна[3].
  • 1995—1997 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі[4][5]

Узнагароды

правіць
  • Вялікі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2000)[6]
  • Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг
  • Гранд-афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
  • Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека
  • Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Lionel Jospin // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Honorary Presidents XVIII Congress of the Socialist International, Stockholm 20-22 June 1989 (англ.)
  4. Жаспен Ліянель(недаступная спасылка) // Палітычная адукацыя
  5. Ліянель Жаспен
  6. Internetowy System Aktów Prawnych Архівавана 20 студзеня 2012.

Спасылкі

правіць