Ліўна
Ліўна (басн.: і харв.: Livno, сербск.: Ливно) — горад у паўднёва-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны пры падножжы вяршыні Башайковац. З навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Град Ліўна (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Livno, Град Ливно ). Адміністрацыйны цэнтр Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЛіўна размешчана на вышыні 730 метраў над узроўнем мора, галоўным чынам на схілах і пры падножжы вяршыні Башайковац, з якой выцякае карставая рака Бістрыца. Ліўна адметнае роўным памерана-кантынентальным кліматам з моцнымі вятрамі, халоднымі зімамі, цёплым летам ды даждлівай восенню, але нестабільнымі вёснамі. Устойлівы паветраны рэжым і адносна высокая інсаляцыя з 2250 гадзінамі штогод (адзін з вышэйшых паказнікаў колькасці сонечных дзён ў свеце) ўсталёўваюць горад ў лік месцаў вельмі спрыяльных для камфортнага жыцця. Ліўна, найбуйнейшы горад, размешчаны ў т.зв. Ліваньскім полі, адным з самых вялікіх карставых палёў на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны.
Гісторыя
правіцьРаннегістарычны час
правіцьВядомыя сёння сведчанні прысутнасці сучаснага чалавека ў раёне Ліўна тычацца раннегістарычнага часу, а менавіта перыяду каля 2000 года да нашай эры. Археалагічныя даследванні падтрымліваюць версію існавання тут сталага ілірыйскага насельніцтва з таго часу, і да заваявання рымлянамі, якія сутыкнуліся з ілірыйскім племенем далматы, і падпарадкавалі яго. На горных вяршынях, атачаючых Ліваньскае поле, знойдзены рэшткі каля чатырох дзесяткаў узаемна бачных, добра ўмацаваных гарадзішчаў бронзавага і жалезнага веку. На тэрыторыі непасрэдна Града Ліўна знаходзяцца тры раннегістарычных гарадзішча. Пасля панонска-далматскага паўстання 6-9 гг. н.э., праз два з паловай стагоддзя з першага паходу рымлянаў, усе гарадзішчы канчаткова былі імі падпарадкаваны.
Рымскі час
правіцьАд часу першага паходу рымлянаў на далматаў у 156 г. да н.э. да ўзгаданага паўстання, на гэтых землях адбываліся бясконцыя ваенныя дзеянні паміж заваёўнікамі і карэннымі плямёнамі. Вялікае паўстанне 6-9 г.г. н.э. было накіравана супраць набору мясцовых жыхароў у рымскія легіёны для вайны ў Германіі. Вынікам паўстання, ў якім прынялі ўдзел некалькі соцень тысяч прадстаўнікоў ілірыйскіх народаў, зрабілася поўнае падпарадкаванне краю, ў тым ліку заваёва абарончых умацаванняў Ліваньскага поля. Пасля чаго адбылося ўтварэнне правінцыі Далмацыі і пачаліся хуткія працэсы раманізацыі насельніцтва.
Пранікненне Славянаў
правіцьПасля паходу Авараў каля 621 года, верагодна ў хаўрусе з якімі прымалі ўдзел і Славяне, на прасторы Ліваньскага краю былі зруйнаваны ўсе хрысціянскія базілікі. Але ўжо пасля перамогі над Аварамі пад Царградам у 626 годзе пачынаецца вялікае засяленне славянамі Далмацыі. Ліўна ўзгадваецца ў 949 годзе ў творы «De Administrando Imperio» [2] візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірагенэта. Але самае старое ўскоснае ўзгадванне Ліўна з’яўляецца ў Павяленні князя Муціміра ад 28 верасня 892 года, дзе паміж подпісамі засведчання на другім месцы знаходзіцца подпіс Ліваньскага жупана Жэліміра.
Сярэднявечча
правіцьПад канец XIII ст. і ў першай палове XIV ст. Ліўна з'яўлялася жупай у складзе феадальнай дзяржавы паўднёваславянскага роду Шубічаў. У 1326 годзе ўпершыню датуецца ўваходжанне Ліўна ў склад Босанскай банавіны, аўтаномнага ўтварэння ў складзе сярэднявечнага Венгерскага каралеўства, якое адпаведна ажыццявіў бан Сцяпан II Катраманiч. На працягу ўсяго тэрміну знаходжання ў складзе як банавіны, так і наступнага ёй Баснійскага каралеўства, Ліўна захоўвала статус цэнтра Ліваньскай жупаніі, і яе жупаны мелі адносную незалежнасць ад сваіх феадальных гаспадароў. Гэтым часам да Ліўна аднолькава слушна выкарыстоўваліся назвы Hlivno (Хліўна) і Bistrički grad (Бістрычкі град). Другая назва паходзіла ад той часткі старога горада Ліўна, якая знаходзілася на ўступе скалістай вяршыні Црвеніца, паблізу істока ракі Бістрыца. На гэтым месцы пазней, ужо ў сярэдзіне XVII ст., за асманскім часм будуецца т.зн. Вайс Кула, рэшткі якой і сёння ўзвышаюцца над горадам.
Асманскі час
правіцьАсманскія войскі ўваходзяць у Ліўна ў 1463 годзе. Але ўжо ўвосень таго ж года вымушаны былі пабегчы адсюль пад уціскам сумеснага наступу герцагавінскіх уладароў Вукчыч-Косачаў і венгерскага караля Мацея Корвіна. Асманская ўлада на доўгія часы ў Ліўна, як і цалкам ў гэтай частцы Балканаў, ўсталёўваецца толькі ў 1485 годзе.
Пасля асманскага заваявання старое Ліўна хутка губляе свой твар, і ператвараецца ў цэнтр гандлю рабамі, які стварылі мусульмане. На рэштках зруйнаваных спрадвечных паселішчаў пры падножжы Башайкоўца разаўецца новае пасяленне, першапачаткова амаль толькі вайсковай накіраванасці, але ўжо з характэрнымі ўсходнімі рысамі. Паступова ў Ліўна будуюцца чатыры купальных мячэці, адметныя ў сваёй архітэктурнай прыгажосці (як Балагуша, і Мячэць Хаджы-Ахмета Дукатара — другі назоў Главіца) сярод іншых у гэтай частцы Атаманскай імперыі. Сярод спадчыны таго часу — мост праз Бістрыцу, шэраг гарадскіх камяніцаў. Таксама былі збудаваны: сталы ўсходні рынак з крамамі-складамі, рэлігійна-адукацыйныя мусульманскія ўстановы — мектэбы ды медрэсэ, фантаны-крыніцы — чэсмы, арсенал — джэбхана, гарадская брама і вежы, якія сталі часткай абарончага мура. Ліўна стала знаходзілася пад уздзеяннем нападаў і наскокаў гайдукоў і ўскокаў. Гэтая пагроза і прарывы войскаў Габсбургаў на Балканы падчас аўстра-турэцкіх войнаў садзейнічалі ўвядзенню Ліўна ў склад Босанскай Краіны пад канец XVII стагоддзя. Знаходжанне ў складзе памежнай, вельмі мілітырызаванай тэрыторыі, патрабавала ўсталявання адпаведнага ваенна-адміністрацыйнага кіравання, якім і зрабілася Ліваньскае капетанства. Ўлада Атаманскай імперыі непарыўна працягвалася ў Ліваньскім краі да 1878, калі Аўстра-Венгрыя акупіруе Боснію і Герцагавіну. Што з'явілася амаль выключэннем, бо такая непарыўнасць уладарання Атаманскай імперыі нярэдка парушалася ў яе паўднёва-славянскіх ўладаннях падчас шматлікіх сербскіх, хрысціянскіх паўстанняў, мясцовай мусульманскай фронды, ці падчас дзеянняў Габсбургаў за вызваленне хрысціянскіх народаў, асабліва войнаў Свяшчэннай лігі 1684-1699 супраць турак.
Аўстра-венгерскае кіраванне
правіцьПа выніках Берлінскага кангрэса, насуперак пажаданням Расіі і Сербіі, Аўстра-Венгрыя акупіруе Боснію і Герцагавіну. Непасрэдна для Ліўна гэта падзея адбываецца 28 верасня 1878 года, пасля непрацяглага, але жорсткага супраціўлення збоку прадстаўнікоў мусульманскага насельніцтва горада разам з часткай былога гарнізона. Ў гэтым жа годзе Аўстра-Венгрыя, нягледзячы на ранейшыя дамоўленасці аб сумесным кіраванні з асманамі, пачынае ўводзіць свой стан кіравання. Ў першую чаргу гэта тычылася арганізацыі суду, зямельнага кадастру, адукацыі, аховы здароўя, іншых грамадскіх ўстаноў. Частка мусульманскага і праваслаўнага насельніцтва нярэдка хвалявалася супраць аўстра-венгерскіх ўладаў. Каталіцкае насельніцтва актыўна павялічвалася, дзякуючы перасяленцам з Далмацыі, і нейкія з іх сапраўды мелі сярод сваіх продкаў выхадцаў з Герцагавіны і менавіта Ліваньскага поля. Найбольшыя палёгкі праз адмену шматлікіх і цяжкіх падаткаў атрымалі сяляне, якія ў выключнай большасці былі хрысціянамі.
Паводле перапісу Аўстра-Венгрыі 1910 года ў Ліўна жыхарамі былі 2120 католікаў, 1799 мусульманаў, 783 праваслаўных і 22 іўдзея. Культурна-асветнае жыццё адбывалася ў народных культурных таварыствах, сярод якіх Харвацкае музычна-пеўчае Dinara, Сербскае пеўчае таварыства і Мусульманская чытальня. Ў гэты ж час адбываецца стварэнне Сербскай гандлёвай школы ў раёне Беглук, дзе зараз знаходзіцца гімназія. Фундатары культурна-асветных суполак у Ліўна былі тутэйшымі, але большая частка інтэлектуальнай і творчай грамадскасці прыбывала з суседніх земляў, асабліва Далмацыі.
XX стагоддзе
правіцьЗ распадам Аўстра-Венгрыі Ліўна ў складзе новаўтворанай Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў, якая хутка злучаецца з Сербіяй пад уладай сербскага караля ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года — Каралеўства Югаславія). Палітычная актыўнасць з удзелам шматлікіх партый ў горадзе была вельмі значная да дзяржаўнага перавароту 6 студзеня 1929 года. Арыентальныя рысы характэрныя на цягу стагоддзяў для рэгіёну, з наступнай вестэрнізацыяй на працягу дзесяцігоццяў пад уладай Аўстра-Венгрыі, дадаткуюцца ўжо ажыўленнем сербскага ўплыву. Культурнае жыццё ў Ліўна тым часам таксама размаітае і насычанае, што адлюстроўваецца ў існаванні таварыстваў і згуртаванняў мусульманаў, харватаў-каталікоў і сербаў. Такіх, як мусульманскія таварыствы "Слога" (1918) і "Мерхамет" (1929) з адпаведным клопатам аб адметным фальклору, сеўдаху, драматычным кірунку; сербскае таварыства Сундечић (1907) і яго змешаны хор з аркестрам тамбураў. Працягвала сваю дзейнасць заснаванае ў 1896 годзе Харвацкае музычна-пеўчае таварыства Dinara. З'явіўся адчынены Ёва Бокічам сінематограф, дзе першым фільмам у 1939 годзе быў паказаны савецкі "Мінін і Пажарскі".
Пасля дзяржаўнага перавароту 6 студзеня 1929 года з наступным усталяваннем манархічнай дыктатуры дайшло да змены адміністрацыйна-тэрытарыяльага падзелу ў краіне. Югаславія была падзелена на дзевяць банавінаў. Ліўна апынулася ў складзе Прыморскай банавіны з цэнтрам у Спліце. А ў 1939 годзе ў выніку пагаднення Цветкавіча — Мачэка Ліўна ўваходзіць у новаствораную Харвацкую банавіну.
Пасля надыходу Другой сусветнай вайны ў Югаславію Ліўна ўжо пад кантролем марыянеткавай Незалежнай Дзяржавы Харватыі. На тэрыторыі Ліваньскага поля цягам акупацыі не вялося якой-небудзь значнай барацьбы, наступленняў, за выключэннем бамбардзіроўкі саюзнікаў на Свята-Духаў дзень 20 мая 1944 года. Але на схілах горных вяршыняў Цынцар ды Шатор, што аддзяляюць Ліваньскае поле ад суседніх рэгіёнаў, дзейнічалі партызанскія брыгады, да якіх на працягу акупацыі далучылася мноства сербаў з горада і наваколля, каб выратавацца ад усташаў. У атрадах нават праводзілася навучанне дзетак.
10 кастрычніка 1944 года горад Ліўна быў вызвалены ад немцаў і усташаў. Гэты дзень, на працягу існавання пасляваеннай Югаславіі, доўгі час святкаваўся тут як Дзень вызвалення.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Ліўна склала 9 045 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 37 487 чалавек[1].
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Ліўна:
2013
правіць1991
правіць- Харваты — 29 324 (72,23 %)
- Мусульмане — 5 793 (14,27 %)
- Сербы — 3 913 (9,638 %)
- Югаславы — 1 125 (2,771 %)
- Іншыя — 445 (1,096 %)
1981
правіць- Харваты — 28 918 (71,51 %)
- Мусульмане — 4 418 (10,93 %)
- Сербы — 3 898 (9,639 %)
- Югаславы — 2 881 (7,124 %)
- Іншыя — 240 (0,594 %)
Гаспадарка
правіцьСёння спецыялізацыя Града Ліўна амаль цалкам сельскагаспадарчая. Ліўна і яго ваколіцы славяцца вядомым Ліванскім сырам, чыю рэцэптуру сто гадоў таму палепшылі пад тэхналагічным ўплывам аўстрыйцаў. Таксама вельмі вядомыя ў краіне Ліваньскія верхавыя коні. Жывёлагадоўля з значнай перавагай ва ўтрыманні авечак. Каштоўныя прэснаводныя віды рыбаў і ракі з’яўляюцца прадметам рэгулярнага вылаву ў мясцовых рэках. Значная ў даваенны час тэкстыльная прамысловасць зараз амаль адсутнічае.