Людміла Якаўлеўна Колас

оперная спявачка, прафесар
(Пасля перасылкі з Л. Я. Колас)

Людміла Якаўлеўна Колас (укр.: Людмила Яківна Колос) — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар. Заслужаная артыстка БССР (1983). З 2006 года загадчыца кафедры спеваў БДАМ.

Людміла Якаўлеўна Колас
Дата нараджэння 13 мая 1950(1950-05-13) (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 мая 1950 ў Чарнаўцах. Бацька — беларус (з Магілёўскай вобласці), маці — украінка[1].

У 1970 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча. Затым з адзнакай скончыла Кіеўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (клас народнай артысткі СССР Л. І. Чаўдар). З 1976 году — вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, дзе выконвала вядучыя оперныя партыі, праспявала больш за 600 спектакляў, з іх — 16 оперных прэм’ер. У 1984—1985 гадах стажыравалася ў цэнтры Удасканаленні оперных спевакоў у тэатры «Ла-Скала» (творчы кіраўнік Джульета Сіміяната). Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1986 года. Член журы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Стаж педагагічнай працы — 20 гадоў, агульны творчы стаж — 30 гадоў. З 2006 года загадчыца кафедры спеваў.

Навуковыя працы правіць

  • 1999 — праграма для музычных ВНУ;
  • 2000 — Зборнік «Старадаўнія арыі італьянскіх кампазітараў для сапрана» I частка;
  • 2000 — Міжнародная канферэнцыя на тэму: «Вакальнае мастацтва як форма мастацкага выхавання грамадства. Праламленне гістарычнага вопыту на сучасным этапе»;
  • 2001 года — выпусціла два дыска з твораў оперны класікі з сімфанічнымі аркестрамі Усесаюзнага радыё і тэлебачання (кіраўнік М. Шастаковіч), з аркестрам рускіх народных інструментаў (дырыжоры Н. Някрасаў, М. Казінец), аркестр тэатра оперы і балета (дырыжоры Я. Вашчак і Н. Праватораў);

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць