Бірманская мова
Бірманская мова, таксама м’янманская мова — тонавая, рэгістравая мова з ізахроннымі складамі, аналітычная мова з парадкам слоў SOV, уваходзіць у лола-бірманскай групу тыбета-бірманскай падсямьі сіна-тыбецкай (кітайска-тыбецкай) моўнай сям’і. Пісьменнасць — бірманскае пісьмо, якое паходзіць ад пісьменнасці брахмі.
Бірманская мова (м’янма) | |
---|---|
| |
Саманазва | ဗမာစာ, [bəmàsà] |
Краіны | М’янма, Тайланд, Бангладэш, Малайзія, ЗША, Аўстралія, Лаос, Сінгапур |
Афіцыйны статус | М’янма |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Моўная камісія М'янмы |
Агульная колькасць носьбітаў | 42 млн. |
Рэйтынг | 29 |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | бірманскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бир 105 |
ISO 639-1 | my |
ISO 639-2 | bur (B); mya (T) |
ISO 639-3 | mya |
WALS | brm |
Ethnologue | mya |
Linguasphere | 77-AAA-a |
ABS ASCL | 6101 |
IETF | my |
Glottolog | nucl1310 і sout3159 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
З’яўляецца афіцыйнай мовай М’янмы (былой Бірмы). На бірманскай размаўляюць бірманцы і некаторыя нацыянальныя меншасці, у прыватнасці, моны. Сярод сіна-тыбецкіх моў па колькасці носьбітаў саступае толькі кітайскай. Найстаражытны тэкст на бірманскай мове — надпіс М’язедзі — адносіцца да 1113 года.
У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы. Бірманская мова з’яўляецца тонавай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асноўныя спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўднёваіндыйскага пісьма.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- John Okell & Anna Allot: Burmese/Myanmar Dictionary of Grammatical Forms. Curzon Press, Richmond 2001, ISBN 0-7007-1530-4.
Спасылкі
правіць- Myanmar/Burmese script and pronunciation
- Бірманскія слоўнікі
- Відэа. М’янманскія песні з тытрамі [1] [2] [3]
Бірманскія шрыфты, якія падтрымліваюць Юнікод
правіць- MyMyanmar Unicode System Архівавана 13 красавіка 2019.
- Padauk Font