Мадэрнавая капліца (Кальварыйскія могілкі)
Кальварыйскія могілкі
Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з капліцай-пахавальняй Паўла Равы. Пабудавана ў пачатку XX ст. як пахавальня.
Капліца-пахавальня | |
Капліца | |
---|---|
![]() Бакавы фасад | |
53°54′31″ пн. ш. 27°30′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Побач з капліцай-пахавальняй Паўла Равы
Помнік архітэктуры мадэрна. Цагляная капліца вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з асіметрычна высунутым бакавым рызалітам; накрыта перакрыжаванымі паўвальмавымі дахамі. Прамавугольныя плоскасці фасадаў завершаны трапецападобнымі шчытамі над такой жа формы бакавымі аконнымі праёмамі і перспектыўным уваходным парталам. Рысы мадэрна прасочваюцца ў крыжовых пераплётах вокнаў і філёнгавай крапоўцы 2-створкавых дзвярэй.
ЛітаратураПравіць
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 224-225. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадэрнавая капліца (Кальварыйскія могілкі)