Іван Мазепа

(Пасля перасылкі з Мазепа)

Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, польск.: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасня 1709) — гетман Украіны ў 16871709 гг.

Іван Сцяпанавіч Мазепа
укр.: Іван Степанович Мазепа
Герб Мазепы
Герб Мазепы
Сцяг12-ы Гетман Войска Запарожскага абодвух бакоў Дняпра [1][2]
4 жніўня 1687 — 1709
Папярэднік Іван Самайловіч
Пераемнік Піліп Орлік (у выгнанні),
Іван Ільіч Скарападскі
Нараджэнне 20 сакавіка 1639(1639-03-20)
Смерць 21 верасня 1709(1709-09-21) (70 гадоў)
Месца пахавання Царква Святога Юрыя, Галац
Род Мазепы[d]
Бацька Сцяпан Мазепа[d]
Маці Марыя з Макіеўскіх[d]
Жонка Ганна Палавец[d]
Дзеці дачка (памерла ў дзяцінстве)
Веравызнанне праваслаўе
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[3] і дыпламатыя[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Званне гетман
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бендэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галаце (цяпер Румынія).

Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняў[4]. Шматлікія звяртанні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячаў у ХХ стагоддзі аб скасаванні анафемы Мазепе, у тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала ніякіх вынікаў[5].

Вобраз у культуры

правіць

Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На яго айчыне ў 2008 годзе яму адкрыты помнік, у Кіеве імем Мазепы названая вуліца, у 2016 годзе помнік адкрыты ў Палтаве.

У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы яго ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што з’яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.

Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:

У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»

«Маzепа fest» — назва штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэревня 2003 года ў Палтаве.

Вобраз Мазепы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўня (10 грывень).

Зноскі

  1. Мазепа (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Бой со шведами у местечка Клецка. Журнал С. И. Неплюева. 19 апреля 1706 г.//Русская старина, 1891 г., октябрь, стр. 25-32.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 15 верасня 2024.
  4. http://www.pravoslavie.ru/analit/080130172754
  5. http://www.pravda.com.ua/news/2008/3/7/72773.htm Архівавана 30 верасня 2008.

Галерэя

правіць

Спасылкі

правіць