Майкл Джэй Фокс
Майкл Джэй Фокс (англ.: Michael J. Fox; 9 чэрвеня 1961, Эдмантан, Канада) — канадскі акцёр, прадзюсар, актывіст і акцёр голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Мак-Флая ў трылогіі «Назад у будучыню» (1985—1990); Алекса Кітана ў сіткоме «Сямейная сувязь» (1982—1989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» і аднойчы «Залаты Глобус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сіткоме «Спін-Сіці» (1996—2000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатых Глобуса» і дзве ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Майкл Джэй Фокс | |
---|---|
Michael J. Fox | |
Імя пры нараджэнні | Майкл Эндру Фокс (англ.: Michael Andrew Fox) |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1961[1][2][…] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Канада ЗША |
Бацька | William Fox[d] |
Маці | Phyllis Piper[d] |
Жонка | Tracy Pollan[d] |
Дзеці | Sam Fox[d], Aquinnah Fox[d], Schuyler Fox[d] і Esmé Fox[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | з 1982 года |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000150 |
michaeljfox.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ — хвароба Паркінсона, што было адкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акцёрская дзейнасць Майкла значна скарацілася, бо сімптомы яго хваробы сталі больш сур'ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам даследаванняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 года шведскі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень медыцыны за яго працу ў справе прапаганды і збору сродкаў для лячэння хваробы Паркінсона[3][4].
З 2000 года Фокс у асноўным працаваў як акцёр голасу за кадрам у фільмах, як «Сцюарт Літл» і «Атлантыда: Згублены свет» і іншыя. 27 мая 2011 года Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасці і працы па збору сродкаў[5].
Фільмаграфія
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Назад у будучыню | Back to the Future | Марці Мак-Флай | |
ф | Назад у будучыню 2 | Back to the Future II | Марці Мак-Флай | |
ф | Назад у будучыню 3 | Back to the Future III | Марці Мак-Флай | |
ф | Жыццё з Майкам | Life with Mikey | Майк Чэпмэн | |
ф | Страшылы | The Frighteners | Фрэнк Баністэр | |
ф | Траса 60 | Interstate 60 | містэр Бэйкер |
Зноскі
правіць- ↑ Michael J. Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael J. Fox // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
- ↑ Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet Архівавана 30 верасня 2011.. Karolinska Institutet. Press Release.
- ↑ «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майкл Джэй Фокс
- Майкл Джэй Фокс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фонд Фокса па барацьбе з хваробай Паркінсана