Майкл Д’Андрэа (англ.: Michael D'Andrea), таксама ёсць варыянт напісання як дэ Андрэа[1] — супрацоўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, кіраўнік амерыканскай праграмы кропкавых забойстваў з дапамогай беспілотнікаў па ўсяму Блізкаму Усходу. Атрымаў мянушку «Аятала Майк»[2].

Майкл Д’Андрэа
англ.: Michael D'Andrea
Дата нараджэння XX стагоддзе
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства  ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Д’Андрэа вырас у Паўночнай Вірджыніі[2]. Ён сустрэў сваю жонку, калі працаваў за мяжой у Цэнтральным разведвальным упраўленні, і прыняў іслам, каб ажаніцца з ёй[3]. Яго жонка, Фарыда Курымджы д’Андрэа, з’яўлялася дачкой багатай мусульманскай сям’і з Маўрыкія гуджарацкага паходжання[4].

Кар’ера правіць

Д’Андрэа ўладкаваўся ў ЦРУ ў 1979 годзе[5]. Ён пачаў сваю замежную кар’еру ў Афрыцы і лічыўся афіцэрам дыпламатычнай службы ў пасольстве ЗША ў Дар-эс-Саламе, Танзанія[6]. Раней Д’Андрэа займаў пасаду рэзідэнта ў Каіры, а затым у Багдадзе. Быў адным з чыноўнікаў ЦРУ, якія не змаглі адсачыць Навафа аль-Хазмі, які пазней возьме ўдзел у нападах 11 верасня.

У 2006 годзе узначаліў Цэнтр па барацьбе з тэрарызмам, замяніўшы Роберта Грэнье[7]. На працягу свайго дзевяцігадовага знаходжання на пасадзе Д’Андрэа кіраваў сотнямі атак амерыканскіх беспілотнікаў у Пакістане і Емене[2][8].

Падчас «палявання» на Усаму бін Ладэна Д’Андрэа займаўся аналізам даных пра тое, хто, акрамя бін Ладэна, можа знаходзіцца ў мэтавым комплексе ў Абатабадзе[9]

Аператыўнікі Д’Андрэа таксама сачылі за допытамі Абу Зубайда, Абд аль-Рахіма ан-Нашыры і Халіда Шэйха Махамеда[2][8]. Як паведамлялася, ён быў датычны да забойства члена «Хезбалы» Імада Мугніі ў Дамаску[5].

У 2017 годзе быў прызначаны кіраўніком агенцтва ў Іране[2].

У 2019 годзе яму прыпісвалі арганізацыю забойства 300 дэманстрантаў падчас хваляванняў у Іраку. Як мяркуецца, менавіта Д’Андрэа быў арганізатарам атакі на аэрапорт Багдада 3 студзеня 2020 года, адной з ахвярай якой апынуўся іранскі генерал Касем Сулеймані[1].

Меркаваная гібель правіць

27 студзеня 2020 года на тэрыторыі, падкантрольнай афганскаму радыкальнаму руху «Талібан», пацярпеў крушэнне самалёт Bombardier E-11[10][11]. ВПС ЗША пацвердзілі гэта, аднак без якіх-небудзь падрабязнасцяў[12]. Адказнасць за інцыдэнт адразу ўзяў на сябе рух «Талібан», удакладніўшы, што сярод шасці загінулых ёсць афіцэры ЦРУ[13]. 28 студзеня, па паведамленні агенцтва Mehr са спасылкай на крыніцы ў расійскай разведцы, стала вядома, што ў выніку крушэння амерыканскага ваеннага самалёта ў правінцыі Газні ў Афганістане загінуў афіцэр ЦРУ Майкл Д’Андрэа[14]. Пры гэтым афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб яго гібелі не паступала[15].

У папулярнай культуры правіць

Д’Андрэа стаў прататыпам «Ваўка» з фільма Кэтрын Бігелоу «Мэта нумар адзін»[3].

Зноскі правіць

  1. а б Организатор убийства генерала Сулеймани погиб в Афганистане в авиакатастрофе Архівавана 28 студзеня 2020. // ИноСМИ, 28 января 2020
  2. а б в г д Rosenberg, Matthew (2017-06-02). "C.I.A. Names New Iran Chief in a Sign of Trump's Hard Line". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2017-06-02.
  3. а б Cook, John (2015-03-26). "Why Won't the Post Name CIA Counterterrorism Chief Michael D'Andrea?". Gawker. Праверана 2017-06-02.
  4. "CIA Agent Ayatollah Mike's Face Revealed: Iran's View". Iran's View. 2017-06-03. Праверана 2017-06-12. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017. Праверана 8 красавіка 2020.
  5. а б Miller, Greg (2012-03-24). "At CIA, a convert to Islam leads the terrorism hunt". The Washington Post. Праверана 2012-11-13.
  6. Key Officers of Foreign Service Posts: Guide for Business Representatives  — ISBN 9780788148682.
  7. Cockburn, Andrew. Kill Chain: The Rise of the High-Tech Assassins. — Henry Holt and Company , 2015. — ISBN 9780805099270.
  8. а б Mazzetti, Mark (2015-04-25). "Deep Support in Washington for C.I.A.'s Drone Missions". The New York Times. Праверана 2017-06-02.
  9. Zenko, Micah. Red Team: How to Succeed By Thinking Like the Enemy. — Basic Books, 2015. — P. 100—101. — ISBN 9780465073955.
  10. 1TV Afghanistan, Ziaulhaq. US plane crashed due to technical problems: Afghan civil aviation authority (англ.)(недаступная спасылка). www.1tvnewsaf. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 30 студзеня 2020.
  11. Amanda Macias,David Reid,Matt Clinch. US Air Force plane crashes in central Afghanistan (англ.). CNBC (27 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
  12. "U.S. military recovers remains from Afghanistan plane crash". Reuters. 2020-01-28. Праверана 2020-01-30.
  13. Афганистан.Ру | Крушение в Газни подчеркнуло мозаичность «Талибана». Праверана 30 студзеня 2020.
  14. CIA’s Michael D’ Andrea reportedly killed in US plane downing in Afghanistan (англ.). Mehr News Agency (28 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
  15. СМИ: ответственный за ликвидацию Сулеймани офицер ЦРУ погиб в Афганистане (руск.). NEWS.ru. Праверана 30 студзеня 2020.