Абд ар-Рахім аль-Нашыры

Абд ар-Рахім аль-Нашыры (араб. عبد الرحيم حسين محمد عبده النشري‎‎; нар. 5 студзеня 1965[1]) — удзельнік грамадзянскіх войнаў у Афганістане і Таджыкістане. Меркаваны арганізатар нападу на эсмінец USS Cole  (англ.) ВМС ЗША ў 2000 годзе[2] і кіраўнік розных іншых аперацый Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве ў пачатку 2000-х гадоў[3][4]. Вязень сакрэтных турмаў ЦРУ, затрыманы па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Абд ар-Рахім аль-Нашыры
араб. عبد الرحيم النشيري‎‎
Дата нараджэння 5 студзеня 1965(1965-01-05) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў святым для мусульман горадзе Мека.

У пачатку 1990-х трапіў на вайну ў Афганістан, потым, у 1996 годзе, удзельнічаў у канфлікце ў Таджыкістане на баку апазіцыі. Прыкладна ў гэты ж час пазнаёміўся з кіраўніком Аль-Каіды Усама бін Ладэнам. Яго спрабавалі пераканаць уступіць у групоўку, але аль-Нашыры адмовіўся. Аднак мужчына пагадзіўся супрацоўнічаць з ісламістамі. Пасля Нашыры накіраваўся ў Емен, а ў 1997 годзе зноў прыехаў у Афганістан, дзе далучыўся да талібаў. Бін Ладэн працягваў спрабаваць схіліць яго уступіць у Аль-Каіду, але той і ў другі раз адмовіўся[5].

Аднак, як мяркуецца, у 1998 годзе аль-Нашыры ўсё ж далучыўся да тэрарыстаў. У канцы годы ён нібыта арганізаваў напад на амерыканскі эсмінец ля ўзбярэжжа Емена. Акцыя зрабіла яго прыкметным у Аль-Каідзе, і ён стаў кіраўніком аперацый на Аравійскім паўвостраве[5]. Праз чатыры гады еменскі суд за напад на амерыканскі эсмнінец завочна прысудзіў аль-Нашыры да смяротнага пакарання[6].

У лістападзе 2002 года затрыманы ў ААЭ[7] і трапіў у амерыканскую турму Гуантанама[4]. Перад тым некаторы час знаходзіўся на таемных аб’ектах ЦРУ ў Польшчы і Тайландзе[8], а таксама ў Літве, Марока і Румыніі. У зняволенні Нашыры пацярпеў ад катаванняў. У 2005 годзе ЦРУ знішчыла запісы допытаў з ім[9][10][11].

У снежні 2008 года перад ваеннай камісіяй Гуантанама Злучаныя Штаты прад’явілі аль-Нашыры першыя афіцыйныя абвінавачванні[12]. Прыкметна, што яны былі зняты ў лютым 2009 года і адноўлены ў 2011-м[13][14]. Мужчына падазраваўся ў ваенных злачынствах, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне. Адвакаты вязня назвалі працэс паказальным[15].

ЕСПЧ правіць

24 ліпеня 2014 года Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў, што Польшча парушыла Еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека, бо ў 2002—2003 гадах яна дазволіла ЦРУ ўтрымліваць і катаваць аль-Нашыры на сваёй тэрыторыі. Суд абавязаў польскі ўрад выплаціць яму 100 000 еўра ў якасці кампенсацыі шкоды[16][17].

31 мая 2018 года аналагічнае рашэнне апублікавана па Румыніі і Літве. Яны таксама парушылі правы аль-Нашыры, утрымліваючы яго на сваёй тэрыторыі ў 2003—2005 і 2005—2006 гадах адпаведна. Краінам было загадана выплаціць аналагічную суму[18].

Сям’я правіць

Стрыечын брат, Джыхад Махамад Алі аль-Макі, быў адным з тэрарыстаў-смяротнікаў, якія самападарваліся ў амерыканскім пасольстве ў Кеніі ў 1998 годзе[5].

Зноскі

  1. JTF- GTMO Detainee Assessment. Department of Defense (8 снежня 2006).
  2. Abd al-Rahim al-Nashiri. Архівавана з першакрыніцы September 13, 2006.
  3. "U.S.: Top al Qaeda operative arrested". CNN. Архівавана з арыгінала August 26, 2006. Праверана May 16, 2013. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2006. Праверана 13 мая 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2009. Праверана 13 мая 2023.
  4. а б Detainee Biographies. Office of the Director of National Intelligence. Архівавана з першакрыніцы August 31, 2009.
  5. а б в National Commission on Terrorist Attacks Upon the United States (2004). "Chapter 5". 9/11 Commission Report.
  6. Neil MacFarquhar, David Johnston (верасня 30, 2004). "Death Sentences in Attack on Cole". The New York Times. Cairo. Архівавана з арыгінала Люты 9, 2013. Abd al-Rahim al-Nashiri, a Saudi-born bin Laden associate, and Jamal al-Badawi, a 35-year-old Yemeni, were sentenced to death for their roles in the deaths of 17 United States sailors on board the destroyer, for planning the attack and for organizing an armed gang to carry it out. Mr. Nashiri, in custody at an undisclosed location outside the United States, was tried in absentia.
  7. "U.S.: Top al Qaeda operative arrested". CNN. Лістапад 22, 2002. Архівавана з арыгінала August 26, 2006. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2006. Праверана 13 мая 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2009. Праверана 13 мая 2023.
  8. Goldman, Adam, "The hidden history of the CIA’s prison in Poland", The Washington Post, January 23, 2014
  9. Price, Caitlin. CIA chief confirms use of waterboarding on 3 terror detainees. Jurist Legal News & Research. Архівавана з першакрыніцы October 4, 2008. Праверана May 16, 2013.
  10. "CIA finally admits to waterboarding". The Australian. Люты 7, 2008. Архівавана з арыгінала Люты 9, 2008. Праверана Люты 18, 2008.
  11. Shane, Scott (June 22, 2008). "Inside a 9/11 Mastermind's Interrogation". The New York Times. Архівавана з арыгінала December 20, 2013. Праверана June 23, 2008.
  12. Salon.com, "Goodbye to Guantanamo? Архівавана 9 лютага 2011 года.", December 23, 2008
  13. "U.S. drops Guantanamo charges per Obama order". Reuters. February 6, 2009. Архівавана з арыгінала February 9, 2009. Праверана February 6, 2009.
  14. Executive Order -- Review and Disposition of Individuals Detained at the Guantánamo Bay Naval Base and Closure of Detention Facilities (22 студзеня 2009). Праверана February 6, 2009.
  15. "Guantanamo court can't free bomb suspect, U.S. says". Reuters. November 2, 2011. Архівавана з арыгінала May 30, 2015. Праверана December 2, 2013. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2015. Праверана 13 мая 2023.
  16. "Poland 'helped in CIA rendition', European court rules". BBC News. July 24, 2014.
  17. "European Court Assails Poland over Role in CIA 'Black Sites'". Wall Street Journal. July 25, 2014.
  18. Lithuania and Romania complicit in CIA torture - European court. BBC News (31 мая 2018).