Майсей Калінікавіч Юскавец

вучоны

Майсей Калінікавіч Юскавец (16 жніўня 1898, вёска Заверша, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 красавіка 1969) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік АН БССР (1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), доктар ветэрынарных навук (1941), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1958). Удзельнік Грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны[1].

Майсей Калінікавіч Юскавец
Дата нараджэння 16 жніўня 1898(1898-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1969(1969-04-23) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР
Альма-матар
Вядомы як ліквідатар бруцэлёзу сельскагаспадарчых жывёл у БССР
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1954Ордэн «Знак Пашаны»  — 1958Ордэн «Знак Пашаны»  — 1968

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут (1925)[1]. У 1928—1935 гадах — асістэнт, дацэнт, намеснік дырэктара Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1936-39 гг. — член ветэрынарнай секцыі УАСГНІЛ. З 1941 па 1943 год — на фронце, ваентветурач 2-га рангу, эпізаатолаг. У 1943—1949 гадах — кіраўнік эпізааталагічнай службы Галоўнага ветэрынарнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. З 1950 года — поўнасцю на рабоце ў БССР: у 1950—1956 гадах — у Інстытуце жывёлагадоўлі, у 1957—1959 — дырэктар Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1957—1961 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1969 — загадчык аддзела мікрабіялогіі і імуналогіі Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута[1].

Навуковы і практычны ўклад правіць

Працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, пытаннях барацьбы з хваробамі сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўвёў у практычны ўжытак сістэму паскоранага аздараўлення гаспадарак пры сухотах буйной рагатай жывёлы, распрацаваў і ўвёў ва ўжытак прыгатаванне вакцыны са штаму бруцэл, вывучыў імунагенез пры прышчэпках названай вакцыны[1], сістэму мерапрыемстваў па ліквідацыі бруцэлёзу сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваная ім вакцына дазволіла поўнасцю ліквідаваць бруцэлёз у рэспубліцы.

Аўтар больш за 150 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 5 манаграфій. Распрацаваў напрамкі дзейнасці наноў створанага пасля вайны Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, укамплектаваў інстытут навуковымі кадрамі, стварыў беларускую школу ветэрынарыі.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1954), «Знак Пашаны» (1958, 1968). Яго імем названая сярэдняя школа ў вёсцы Заверша Драгічынскага раёна, дзе ён вучыўся.

Асноўныя працы правіць

  • Бруцеллез сельскохозяйственных животных. 2 изд. — М.: Сельхозгиз, 1960.
  • Туберкулез сельскохозяйственных животных и птиц. 3 изд. — Мн.: Сельхозгиз БССР, 1963.

Зноскі

  1. а б в г Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 784. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць