Максім Аляксандравіч Мякіш

беларускі футбаліст

Максім Мякіш (нар. 3 сакавіка 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Максім Мякіш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Мякіш
Нарадзіўся 3 сакавіка 2000(2000-03-03)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2017 Беларусь Нёман (Гродна)
2015 — 2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера*
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2018 Партугалія Уніян (Лейрыя) 0 (0)
2019 — Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Славія (Мазыр) 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017 — 2018 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020.

Клубная кар’ераПравіць

Вызаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года адправіўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 года пасля завяршэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль, таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (0:2).

У пачатку 2018 года пакінуў «Нёман» і адправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», з якой у красавіку падпісаў кантракт[2]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клуба. У лютым 2019 года, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3], дзе гуляў за дубль.

Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай барысаўчан. У сакавіку 2020 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[5], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[6]

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д1 Нёман   2 0
2019 дубль БАТЭ   28 3
2020 (1) Д1 Славія   3 0

Зноскі

СпасылкіПравіць