Максім Сяргеевіч Марцінкевіч
Максім Сяргеевіч Марцінкевіч (руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич; 8 мая 1984 — 16 верасня 2020[1][2][3]) — расійскі грамадскі дзеяч, відэаблогер неанацысцкага толку[4], сузаснавальнік і ідэолаг нефармальнага міжнароднага грамадскага руху «Рэструкт», які дзейнічаў на постсавецкай прасторы.
Максім Сяргеевіч Марцінкевіч | |
---|---|
руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич | |
![]() | |
Род дзейнасці | мілітант, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 8 мая 1984 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 2020 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | atheist[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Марцінкевіч стаў вядомы як нацыянал-сацыялістычны скінхэд і лідар міжрэгіянальнага аддзялення неанацысцкай моладзевай арганізацыі «Фармат 18»[5].
Загінуў у 2020 годзе ў турэмнай камеры падчас адбыцця тэрміна пакарання па абвінавачанні ў экстрэмізме і, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствамі[6].
Раннія гады
правіцьПаводле самога Марцінкевіча, у сям’і спляліся рускія, польскія, літоўскія і беларускія карані. Бацькі — Сяргей Яўгенавіч і Вікторыя Леанідаўна Марцінкевіч. Маці не падзяляла экстрэмісцкія погляды сына, бацька — падтрымліваў, пра гэта Цясак распавёў у сваёй першай кнізе «Дэструкт», выпушчанай у фармаце аўдыёзапісу, дзе апавядае пра сям’ю, юнацтва, падзеі ад паступлення ў каледж да першага судовага прысуду[7]. У інтэрв’ю Lenta.ru у верасні 2012 года Марцінкевіч паведаміў, што не жанаты і дзяцей у яго няма. З юнацтва цікавіўся журналістыкай.
Прызваны у армію, але, адслужыўшы некалькі дзён, збіў саслужыўца-азербайджанца, пасля чаго прайшоў дадатковае абследаванне псіхічнага здароўя і быў камісаваны[8]. Мянушку «Цясак» атрымаў праз любоў да халоднай зброі. Скончыў Маскоўскі каледж архітэктуры і будаўнічых мастацтваў. Вучыўся ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце, але быў адлічаны ў сувязі з заключэннем пад варту[9]. У адным з інтэрв’ю сцвярджаў, што тры з паловай гады прапрацаваў інжынерам.
Смерць
правіць16 верасня 2020 года Марцінкевіч знойдзены мёртвым у камеры СІЗА № 3 у Трактаразаводскім раёне Чалябінска. Паводле афіцыйных папярэдніх даных, здзейсніў самагубства[10][11][12][13][14]. Пры Марцінкевічы была перадсмяротная запіска з просьбай выбачэнняў у адміністрацыі СІЗА Чалябінска за праблемы, а таксама просьбай даслаць грамадзянскай жонцы ліст і перадаць кнігу пра камунізм і асабісты дзённік[15]. Пазней знайшлі другую запіску, напісаную ад яго імя і адрасаваную, як мяркуецца, жонцы, са словамі: «А паміраць зусім не страшна! Кахаю цябе! Жыві!»[16]. Daily Mail прыводзіць меркаванне эксперта па почырку, што адна з запісак напісана жанчынай[17].
У 2014 годзе ў сацсетках размешчана паведамленне Марцінкевіча, што ён не збіраецца здзяйсняць суіцыд падчас знаходжання ў папраўчай установе[18]. У кастрычніку 2019 года Марцінкевічу адмянілі прысуды па артыкуле пра экстрэмізм праз дэкрыміналізацыю артыкула 282 КК РФ, а таксама знізілі тэрмін пакарання па артыкулах пра разбой і хуліганства. У выніку сумарны тэрмін адбывання пакарання знізіўся з дзесяці да васьмі гадоў[19]. Па заяве блізкіх, Марцінкевіч павінен быў выйсці ў маі 2021 года[20], то-бок ад даты меркаванага самагубства да выхаду на волю яму заставалася адбыць у зняволенні восем месяцаў[21]. Па словах апазіцыйнага актывіста Ляўковіча, родныя і адвакаты не маглі звязацца з Цясаком некалькі месяцаў у 2020 годзе[22]. Адвакат Марцінкевіча Іван Северавіч заявіў, што падчас знаходжання Марцінкевіча ў Краснаярску да яго не дапускалі адваката, публічная адмова Марцінкевіча ад адвакатаў была ім раней у размове адхілена[23].
Відэаназіранне ў дзень яго смерці не працавала[24].
Пахаванне і акцыі памяці
правіцьПахаванне адбылося 3 кастрычніка 2020 года на Кунцаўскіх могілках Мажайскага раёна Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Марцінкевічу на час смерці было 36 гадоў. На пахаванне прыйшло, паводле розных ацэнак, ад 2 да 4,5 тысяч чалавек. Акцыі памяці прайшлі ў Расіі[25][26], Украіне[26][27] і Кіпры[28].
У верасні 2021 года ў Кургане каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій з’явіўся мемарыял памяці Максіма Марцінкевіча. Гэта не першы выпадак з’яўлення каля помніка фотаздымкаў Марцінкевіча, такі мемарыял з’яўляўся і ў верасні 2020 года. Устаноўка фатаграфій і свечак каля помніка рэпрэсаваным не ўзгоднена ў мемарыяльным фондзе «Ісціна» і, на іх думку, была правакацыяй[29].
У культуры
правіць- Творчасць нацысцкай арганізацыі «Фармат 18» натхніла рэжысёра Паўла Бардзіна на стварэнне драматычнага фільма «Расія 88» (2009)[30].
- Згадваецца ў кампазіцыі «Мой сябар Гітлер» гурта «Бухенвальд Флава»[31].
- Ролікі руху «Акупай-педафіляй» абыгрываюцца ў аглядзе BadComedian на фільм «Мацільда» (2017)[32].
- Смерць Марцінкевіча згадваецца ў трэку Славы КПСС «Сезонное»[33]. Сам Цясак згадваецца ў трэках «Жертва» і «100 barz».
Спасылкі
правіць- "Прокуратура Москвы подозревает объединение «Формат-18» в экстремизме". Журнал «Шум». 2010-09-10. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2014. Праверана 2014-03-04.
- "Бесы". Взгляд.ру. 2012-09-11. Праверана 2014-08-18.
- "Неонацист по прозвищу Тесак задержан на Кубе". Газета.Ru. 2014-01-18. Праверана 2014-03-04.
- "Московские сыщики задержали бывшего замглавы подмосковного УФССП, в котором неонацист Тесак «разглядел» педофила". NEWSru.com. 2013-09-03. Праверана 2013-12-04.
- "Я в тюрьму не хочу опять". Lenta.ru. 2012-09-18. Праверана 2014-03-04.
- "Против Тесака возбуждено новое уголовное дело". Газета.Ru. 2014-10-23. Праверана 2014-11-06.
- Тесак и все его убийства: показания, воспоминания, хроника на YouTube / Baza, 29.09.2021.
Зноскі
- ↑ По факту суицида Тесака начаты служебная и доследственная проверки // ТАСС, 16.09.2020
- ↑ Неонацист Тесак покончил с собой в челябинском СИЗО // Медиазона, 16.09.2020
- ↑ Тесак найден мёртвым в СИЗО (руск.). // graniru.org. Грани.ру (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2020.
- ↑ Неонацист по прозвищу Тесак задержан на Кубе - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (18 студзеня 2014). Праверана 3 верасня 2023.
- ↑ "Прокуратура Москвы подозревает объединение «Формат-18» в экстремизме". Журнал «Шум». 2010-09-10. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2014. Праверана 2014-03-04.
- ↑ Чем запомнился Максим Марцинкевич по прозвищу Тесак — самый талантливый медиаманипулятор из российских неонацистов (руск.). Meduza. Праверана 3 верасня 2023.
- ↑ Книги Тесака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
- ↑ Тесак попал в засаду партизан Архіўная копія на Wayback Machine // Московский комсомолец, 18.02.2013
- ↑ РГСУ открестился от Тесака . Lenta.ru (4 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Baza: Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
- ↑ Националист Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой в СИЗО (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
- ↑ Сергей Сотников. Максима Марцинкевича, известного как Тесак, нашли мертвым в челябинском СИЗО . Комсомольская правда (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ "Неонацист Тесак найден мертвым в СИЗО. ФСИН утверждает, что он покончил с собой, родственники и адвокаты в это не верят". Дождь. 2020-09-16. Праверана 2020-09-17.
- ↑ Александр Бородихин, Егор Сковорода, Анастасия Ясеницкая (2020-09-16). "«Суицида с моей стороны не может быть». Жизнь и смерть Тесака — самого известного российского ультраправого". Медиазона. Праверана 2020-09-17.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Раскрыто содержание предсмертной записки «Тесака» Архіўная копія на Wayback Machine РИА Новости
- ↑ Раскрыто содержание второй предсмертной записки «Тесака» Архіўная копія на Wayback Machine РИА Новости
- ↑ Notorious Russian Neo-Nazi leader nicknamed Machete was 'tortured and murdered' in blood-splattered jail cell with CCTV cameras not working and death faked as suicide, say family . Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑ Дмитрий Здорников. «Найдут мёртвым — не верьте»: Чем знаменит Максим «Тесак» Марцинкевич (руск.). ОСН (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ Националиста Максима Марцинкевича (Тесака) нашли мёртвым в челябинском СИЗО . Esquire. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
- ↑ Много вопросов в личку одинаковых, ещё раз: Макс выходит в мае 21-го года, .(недаступная спасылка)
- ↑ Как погиб Тесак? Политические предпочтения не должны влиять на результаты следствия . Новая газета. — «Да и особых мотивов для самоубийства у Тесака не было. Он ждал освобождения, до которого, повторюсь, оставалось всего восемь месяцев.» Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Активист рассказал об «адских» пытках Тесака перед смертью в СИЗО . Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
- ↑ «Забивали „молотками“ почти три месяца». Правозащитники считают, что смерть Тесака спровоцировали пытки . Радио «Свобода». — «Во-вторых, девятого сентября у него в Новосибирске состоялась встреча с адвокатом, которой он сообщил, что последние три месяца подвергался пыткам.» Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
- ↑ "Адвокат: в день смерти неонациста Тесака в его камере не работало видеонаблюдение". Дождь. 2020-09-23. Праверана 2020-09-23.
- ↑ У здания ФСБ в Москве задержали участников акции памяти "Тесака" (руск.). Московский комсомолец. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ а б В России и на Украине прошли акции памяти Тесака. На следующей неделе тело националиста привезут в Москву (руск.). Фонтанка.ру (19 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ В Киеве у посольства РФ разместили плакат в память о Тесаке (руск.). Шарий.net. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ На Кипре состоялась акция памяти Максима Тесака Марцинкевича - Новости Кипра . Cyprus Butterfly (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ "В Кургане у памятника жертв политических репрессий появился мемориал в память Тесака". Znak.com. 23.09.2021. Архівавана з арыгінала 21 кастрычніка 2021. Праверана 2021-10-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 10 жніўня 2023. - ↑ Интервью П. Бардина «Новой газете»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2009. Праверана 19 жніўня 2009.
- ↑ «Тесак в СИЗО за кино, в котором резал падаль. Как жаль! Он хотел быть как Жан Рено». «Бухенвальд Флава», «Мой друг Гитлер». Альбом «Мой друг Гитлер», 2009. Видеоверсия композиции внесена в Федеральный список экстремистских материалов 21.12.2017 под № 4341 на основании решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 06.09.2017 и дополнительного решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 10.10.2017.
- ↑ Оккупай Кинофиляй — Матильда (BadComedian) . Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ Слава КПСС (Slava KPSS) — Сезонное (Seasonal) Lyrics | Genius Lyrics