Маланка Orchestra
«Маланка Orchestra» — беларускі музычны гурт з Мінска, які выконвае музыку у розных стылях — ад ска да gypsy-твісту.
Маланка Orchestra | |
---|---|
Жанры | ска, клезьмер, дыска-сёрф, шансон, gypsy-твіст, вальс |
Гады | 2007-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | руская, беларуская, іспанская |
Склад |
Леанід Паўлёнак Наталля Мазэпіна Юрый Навуменка Віталь Карабухін Яўген Еўдакімчык Андрэй Чарнавокі Сяргей Сальнік |
Іншыя праекты |
НагУаль |
Гісторыя
правіцьКалектыў утварыўся вясной 2007 года. «Маланка Orchestra» з'яўляецца аркестрам танцавальнай музыкі і песень. У працах пераважаюць мелодыі румынскіх цыган, рытмы самба, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок фільмаў Таранціна, чачотка рок-н-ролу і лірызм ды драма клезьмеру (kletzmer). У 2011-2012 гадах лідар гурта Леанід Паўлёнак абвясціў пра працу адразу над двума альбомамі, якія мелі чарнавую назву «Маланка мікс»[1] і «Песни плача и удачи»[2]. Але далей за дэма-запісы справа не кранулася.
Вядучая ідэя аркестра лепш за ўсё выяўляецца праз словы Ігі Попа: «Добрыя танцавальныя рытмы і кранальныя мелодыі яднаюць людзей».
Удзел у канцэртах і фэстах
правіць- Музычны фэст «Пустые холмы», 2007, Расія, Калужская вобласць
- Фэст «Музыкальный апельсин», 2007, 2008, Беларусь, Мінск
- Вялікі канцэрт-прэзентацыя, 2008, Беларусь, Мінск, тэатр Эстрады
- Аб’яднаны канцэрт з маскоўскай групай Kletzmer Nayekhovichi, 2008, Беларусь, Клуб Гудвін
- Удзел у «Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў», 2008, Беларусь
Альбомы
правіць- Песни плача и удачи (2010) — дэма-версія
Склад
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Маланка Orchestra на Last.fm
- Канцэрт у «Графіці» Архівавана 5 лістапада 2010. (руск.)
- Группа «Маланка Orchestra»: Мы играем хорошую поп-музыку Архівавана 25 снежня 2010. (руск.)