Малахіт
Малахіт (медная зелень) — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.
Малахіт | |
---|---|
![]() | |
Малахіт у прыродзе | |
Формула | CuCO3·Cu(ОН)2 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Зялёны |
Колер рысы | зялёная розных адценняў, ад бірузовага да вельмі цёмнага, у залежнасці ад шчыльнасці |
Бляск | Матавы, у вялікіх колькасцях — шкляны, у крышталічнай форме — шаўкавісты |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | Дасканалая |
Злом | Шкарлупісты, задзірысты |
Шчыльнасць | 3,75—3,95 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,656—1,909 |
Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °С чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газу[1])
ВыкарыстаннеПравіць
Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).
Зноскі
- ↑ Малахит // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Малахіт // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 13
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 142. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малахіт
- Малахіт у базе webmineral.com (англ.)
- Малахит (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі