Малая дубовая стужачніца

Малая дубовая стужачніца ці Малая дубовая стужка (Catocala promissa) — від буйных матылёў сямейства Соўкі (Noctuidae).

Малая дубовая стужачніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catocala promissa (Schiffermüller, 1775)

Сінонімы
  • Noctua promissa [Schiffermüller], 1775[1]
  • Noctua mneste Hübner, [1813][1]
  • Catocala promissa var. hilaris Oberthür, 1907[1]
  • Catocala promissa var. ochracea Oberthür, 1907[1]
  • Catocala electra A. Bang-Haas, 1910[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1734906
EOL  548348
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Дадзены від сустракаецца ў Еўропе і Малой Азіі да Арменіі. Від выяўлены на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Магілёўскай вобласці. Распаўсюджаны лакальна[2].

Апісанне

правіць

Размах крылаў 60—65 мм. Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад месцазнаходжання.

Вусені харчуюцца на дубах (напрыклад, дубе звычайным (Quercus robur)) і Castanea sativa[1].

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Маскоўскай вобласці Расіі, Усходняй Фенаскандыі для Германіі і Беларусі[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Сістэматыка, сінонімы, экалогія і распаўсюджанне (англ.). nic.funet.fi. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. а б Малая дубовая стужачніца ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 20 снежня 2008.

Спасылкі

правіць