Малое Чарнова — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнаўка (цячэ праз возера), за 16 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мыльнішча, за 1 км на поўнач ад вёскі Загуззе.

Малое Чарнова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 185,6[1] м
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00115[2] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,9 (2,85[2]) км
Басейн
Плошча вадазбору 18,1 км²
Упадаюць Чарнаўка, ручай
Выцякаюць Чарнаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малое Чарнова (Беларусь)
Малое Чарнова
Малое Чарнова
Малое Чарнова (Віцебская вобласць)
Малое Чарнова
Малое Чарнова
Map

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня каля 1,2 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 2,9 (2,85[2]) км. Плошча вадазбору 18,1 км. Аб’ём вады ў возеры 1,16 млн м³[2].
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі і мелкаводдзе пясчаныя. Глыбей дно возера выслана ілам і сапрапелем.

Праз возера працякае рака Чарнаўка і злучае яго з возерам Чарнова.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць