Чарнаўка

рака ў Беларусі

Чарна́ўка — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Чарнаўка
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 220 км²
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне возера Чарнова
 • Вышыня 186,6 м
 • Каардынаты 55°35′02″ пн. ш. 29°49′46″ у. д.HGЯO
Вусце Обаль
 • Месцазнаходжанне рака Обаль
 • Каардынаты 55°31′10″ пн. ш. 29°31′52″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
Чарнаўка
Чарнаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.

Выцякае з возера Чарнова за 0,5 км на поўнач ад вёскі Касцянава Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны, працякае праз возера Малое Чарнова. Упадае ў раку Обаль каля вёскі Скаціца Шумілінскага раёна. Асноўны прыток — рака Бярноўка (справа).

Даліна ў вярхоўі вузкая (шырыня 150—200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае (шырыня да 5 м, у вусці да 12 м).

У басейне ракі знаходзяцца азёры Жабіна і Ямянішча. Уздоўж ракі — вёскі Воската, Даўгаполле (аграгарадок), Глушыца.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Рудава Г. П. Чарнаўка. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)