Мамчыны сынкі
«Мамчыны сынкі»[7] (італ.: I Vitelloni) — трэці фільм Федэрыка Феліні і трэцяя сумесная праца са сцэнарыстам Эніа Флаяна, знятая ў 1953 годзе. Фільм збольшага з’яўляецца аўтабіяграфічным і засноўваецца на перажываннях Феліні ў маладыя гады падчас знаходжання на радзіме ў Рыміні. Дзеянне фільма адбываецца ў маленькім горадзе на беразе Адрыятычнага мора.
Сюжэт
правіцьУ фільме паказана гісторыя пяці маладых людзей, якія нарадзіліся ў невялікім прыморскім мястэчку. Іх дзяцінства і юнацтва праходзяць там жа. Пасталеўшы, яны называюць сябе «мамчыны сынкі», бо, нягледзячы на велізарнае жаданне з’ехаць, яны не могуць пакінуць родны горад, бо тут жывуць усе іх родныя.
У ролях
правіць- Франка Інтэрленгі — Маральда Рубіні
- Альберта Сордзі — Альберта
- Франка Фабрыцы — Фаўста Марэці
- Леапольда Трыестэ — Леапольда Ванучы
- Рыкарда Феліні — Рыкарда
- Леанора Руфо — Сандра Рубіні
Узнагароды і намінацыі
правіцьУзнагароды
правіць- 1953: Венецыянскі кінафестываль
- «Сярэбраны леў» — Федэрыка Феліні.
Намінацыі
правіць- 1958: Прэмія «Оскар»
- Лепшы арыгінальны сцэнарый — Федэрыка Феліні, Эніа Флаяна, Туліа Пінелі.
- 1953: Венецыянскі кінафестываль
- «Залаты леў» — Федэрыка Феліні
Зноскі
- ↑ а б в г http://stopklatka.pl/film/walkonie Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0046521/ Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0046521/fullcredits Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/i-vitelloni/5122/ Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film282809.html Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні