Марат Антонавіч Вількоцкі
вучоны ў галіне радыёфізік
Марат Антонавіч Вількоцкі (2 студзеня 1947 в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — доктар тэхнічных навук.
Марат Антонавіч Вількоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | радыёфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія правіць
У 1970 годзе скончыў аддзяленне радыёфізікі і электронікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў на кафедры радыёфізікі і электронікі звышвысокіх частот фізічнага факультэта БДУ. У 1974—1995 гадах працаваў у Інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, аддзела), адначасна выкладаў на радыёфізічным факультэце. З 2005 года — прафесар кафедры інфарматыкі і асноў электронікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Акадэмік Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) / Сост.: Г. У. Карзенка, Ред.: А. І. Жук. — Мн.: БГПУ, 2014. — 192 с. — ISBN 978-985-541-192-6.
Спасылкі правіць
- Вилькоцкий Марат Антонович (руск.) (Праверана 10 ліпеня 2023) // Кафедра інфармацыйных тэхналогій у адукацыі БДПУ імя М. Танка
- Вількоцкі, Марат Антонавіч (доктар тэхнічных навук) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (Праверана 10 ліпеня 2023)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.) (Праверана 10 ліпеня 2023)