Марк Леапольд Бенджамін Блок (фр.: Marc Léopold Benjamin Bloch; 6 чэрвеня 1886, Ліён, Францыя16 чэрвеня 1944, Сен-Дыдзье-лё-Форман) – французскі гісторык, заснавальнік школы «Аналаў».

Марк Блок
фр.: Marc Bloch
Дата нараджэння 6 ліпеня 1886(1886-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1944(1944-06-16)[3][1][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Густаў Блок[d]
Дзеці Étienne Bloch[d]
Род дзейнасці гісторык, медыявіст, прафесар, змагар Французскага супраціву, выкладчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Christian Pfister[d]
Вядомыя вучні Henri Brunschwig[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працы прысвечаны заходнееўрапейскаму феадалізму, аграрным адносінам у Францыі, агульным праблемам гісторыі метадалогіі. Сумесна з Люсьенам Феўрам заснаваў часопіс «Аналы»(1929). Удзельнік руху супраціву ў Францыі падчас нямецкай акупацыі. Быў арыштаваны гестапа і расстраляны.

Бібліяграфія

правіць

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (педагагічны інстытут) у Парыжы, стажыраваўся ў Лейпцыгу і Берліне, з 1912 выкладаў у ліцэях Манпелье і Амьена. Падчас Першай сусветнай вайны — у дзеючай арміі. З 1919 — прафесар Страсбургскага ўніверсітэта. З 1936 — прафесар эканамічнай гісторыі ў Сарбоне. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны — капітан французскай арміі ў 19391940 Блок адхіліў прапанову пераехаць з акупаванай Францыі ў ЗША, жадаючы падзяліць лёс сваёй краіны. Акупанты разрабавалі яго бібліятэку; як яўрэй ён быў вымушаны сысці з «Аналаў» і публікаваўся там пад псеўданімам. Блок прыняў актыўны ўдзел у руху Супраціву, быў вымушаны перайсці на нелегальнае становішча і ў 1944 быў расстраляны гестапа.

Навуковая дзейнасць

правіць

Блок — сацыяльны гісторык, сфера яго інтарэсаў — аграрная гісторыя, феадальны строй сярэдневяковай Еўропы, але канчатковая мэта — даць комплексны аналіз грамадства (менавіта таму ён актыўна жадаў аб'яднаць намаганні вучоных розных спецыяльнасцей на старонках «Аналаў»).

У кнізе «Характэрныя рысы французскай аграрнай гісторыі» (1931) у цэнтры ўвагі Блока — пазямельныя адносіны, але ў не меншай меры — прыёмы землекарыстання, сельскагаспадарчая тэхніка, колькасць і склад народанасельніцтва, ландшафты і т. п. Блок імкнуўся ўключыць у аграрную гісторыю і гісторыю адносін улады («Каралі і сервы: кіраўнік з гісторыі эпохі Капетынгаў»; 1920).

У працы «Каралі-Цудатворца. Нарыс уяўленняў аб звышнатуральным характары каралеўскай улады, распаўсюджаных пераважна ў Францыі і ў Англіі» (1924) Блок аналізуе т.зв. «Каралеўскі цуд» — распаўсюджаныя ў народзе вераванні і рытуалы, звязаныя з уяўленнямі, што манархі Англіі і Францыі могуць вылечваць золатушных накладаннем рук. Такім чынам Блок паказвае, што манархія выступае ў якасці сілы, якая аб'ядноўвае ўладу і магію. Гэтая кніга, амаль не заўважаная ў момант публікацыі, цяпер лічыцца адной з асноўных у гісторыі ментальнасці.

Сацыяльная гісторыя, у інтэрпрэтацыі Блока, — не толькі гісторыя адносін землеўладання і сеньярыяльнай і каралеўскай улады, формаў сялянскай залежнасці і памеснай эксплуатацыі; не абмяжоўваецца яна і вывучэннем сістэм землекарыстання. Яна ўключае ў сябе ў якасці неад'емнага кампанента чалавечай свядомасці, названую ментальнасць і толькі праз іх становіцца зразумелай і набывае сэнс для гісторыка. Гісторыя — не «вывучэнне мінулага», але «навука аб людзях у часе», «пра чалавека ў грамадстве». Для Блока нават страх перад пеклам — важны сацыяльны фактар Сярэднявечча.

Метадалогія гісторыі

правіць

Мэтай сваіх даследванняў Блок бачыў разгляд метадаў, якія ўжываліся ў гістарычных даследваннях, апісанне гісторыі такой, якой яна, па яго перакананні, будзе ў далейшым. Прадметам гістарычнага даследвання згодна гісторыку мусіць быць чалавек у часе. На падставе гэтага ён высоўвае і абгрунтоўвае паняцце гістарычнага часу, які мусіць служыць для трывалай прывязкі гістарычных падзей у часе.

Другой праблемай, распрацоўваемай Блокам з'яўляецца праблема гістарычнага назірання. Для яго мінулае – гэта пэўная зададзенасць, якую нельга змяніць і ўспрыманне гэтага мінулага непасрэдна не магчыма. Таму гісторык прапануе і метады з дапамогай які найбольш якасна магчыма аналізаваць гістарычныя крыніцы, а таксама метады іх больш шырокага аналізу.

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

  1. а б Fink C. K. Marc Bloch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mare Léopold Benjamin Bloch // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. birth certificate Праверана 2 чэрвеня 2023.
  6. Maitron J. Dictionnaire biographique, mouvement ouvrier, mouvement socialParis: Éditions de l'Atelier.
  7. Mémoire des hommes — 2003.
  8. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. Bibliothèque nationale de France Record #118923821 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  10. Bibliothèque nationale de France Record #118923821 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 1 сакавіка 2024.
  11. Qu'est-ce que l'histoire contemporaine ?Hachette, 1998. — С. 70. — ISBN 2-01-145072-1

Літаратура

правіць
  • Гуревич, А. Я., Харитонович, Д. Э. Блок Марк / А. Я. Гуревич, Д. Э. Харитонович // Культурология